29 снежня 2024, Нядзеля, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматко паўтарыў ультыматут Мядзведзева

10

Перагляд газавых кантрактаў з Украінай не пацягне за сабой карэктыроўку дамоваў з іншымі краінамі.

Пра гэта заявіў 22 красавіка журналістам міністр энергетыкі Расеі Сяргей Шматко.

«Не думаю, што нашыя перамовы з Украінай па газе павінны быць нагодай для таго, каб распачаць пераглядаць практыку нашых узаемаадносінаў з іншымі дзяржавамі. Мы рэагаваць на такія запыты не будзем», — цытуе Шматко РІА Навіны.

21 красавіка прэзідэнты Расеі і Украіны Дзмітры Мядзведзеў і Віктар Януковіч дамовіліся ў Харкаве, што Украіна атрымае зніжку на газ, які пастаўляецца Расеяй, у 100 даляраў пры кошце 330 даляраў за тысячу кубаметраў і 30% — пры іншым кошце.

На далейшай прэс-канферэнцыі Мядзведзеў адказаў на пытанне, ці можа разлічваць Беларусь на аналагічную ўкраінскай зніжку на газ. Ён заявіў, што Расея гатовая даваць прэферэнцыі рэальным партнёрам, а не тым, хто гэта толькі дэкларуе. «Адна справа — рэальнае партнёрства, а іншая справа — дэклараванне намераў. Адна справа — дамаўляцца пра тое, каб па-сур'ёзнаму працаваць, ісці насустрач адзін адному, дапамагаць адзін адному, а іншая справа — прымаць рашэнні пра прыём на пастаяннае месца жыхарства людзей, якія страцілі працу. Гэта розныя рэчы. Рабіце выснову самі», — сказаў Мядзведзеў.

Нагадаем, згорнуты прэзідэнт Кыргызтана Курманбек Бакіеў, які лічыць сябе дзейсным кіраўніком дзяржавы, з 19 красавіка знаходзіцца ў Менску. Сустракаючыся з ім 21 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выбары ў гэтай краіне не павінны праходзіць без удзелу Курманбека Бакіева.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках