29 снежня 2024, Нядзеля, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» заклікаў правесці шэсце ў новым фармаце

4

Арганізатары мерапрыемства заклікаюць выкарыстоўваць падчас шэсця нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі з чорнай стужкай.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйную заяву арганізатараў, аргкамітэт па правядзенні «Чарнобыльскага шляху - 2010» заклікаў ўсе палітычныя і грамадскія арганізацыі адмовіцца падчас акцыі ад самапіяру і правесці шэсце выключна ў жалобным фармаце.

«Чарнобыльскі шлях» павінен адбыцца 26 красавіка. Збор удзельнікаў жалобнага шэсця запланаваны на 18.00 каля будынка прэзідыума акадэміі навук. Пасля гэтага адбудзецца шэсце да Чарнобыльскай капліцы. Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам.

Таксама арганізатары заклікаюць адмовіцца ад партыйных і арганізацыйных сцягоў і выкарыстоўваць падчас шэсця толькі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі з чорнай стужкай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках