29 снежня 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіргізы патрабуюць ад беларускага дыктатара выбачэнняў

16

Папрасіць прабачэння перад народам Кыргызстана патрабуе ад Лукашэнкі моладзевы рух «Ак-ниет».

Выступаючы сёння на прэс-канферэнцыі ў інфармацыйным агенцтве АКИpress, каардынатар руху Чынгіз Макешаў заявіў, што сваімі дзеяннямі Лукашэнка «штурхае Кыргызстан на новыя беспарадкі».

«Моладзь рэспублікі абураная заявай кіраўніка Беларусі і яго запрашэннем Курманбека Бакіева ў сваю краіну. Падаючы яму прытулак і палітычную арэну, ён дэстабілізуе сітуацыю ў Кыргызстане», - рэзюмаваў ён.

Макешаў асабліва падкрэсліў, што «ўчынкі і заявы Лукашэнкі не з'яўляюцца меркаваннем народа гэтай краіны. Наша абурэнне адносіцца толькі да самога кіраўніка, але ніякім чынам не тычыцца народа Беларусі».

Як перадае ИТАР-ТАСС, каардынатар руху назваў «катэгарычнай памылкай» Лукашэнкі яго ацэнку Кыргызстана, як жабрацкай краіны. «Кыргызстан - багатая краіна з вялізнымі прыроднымі рэсурсамі і вялікім чалавечым патэнцыялам», - сказаў Макешаў.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што «ў сваіх выступах Лукашэнка ні словам не абмовіўся аб 85 забітых падчас масавых хваляванняў, затое вельмі маляўніча апісаў свой клопат пра дзяцей Бакіева».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках