12 лiстапада 2024, aўторак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Süddeutsche Zeitung»: «Падвойную гульню нельга весці доўга»

4

Вядучыя заходнія выданні працягваюць каментаваць знаходжанне ў Беларусі зрынутага кіргізскага прэзідэнта Бакіева.

Як піша амерыканскае выданне «Christian Science Monitor», прапанаваўшы прытулак Бакіеву, Лукашэнка праявіў «дыктатарскую салідарнасць», перадае «Радыё Свабода».

Па словах «Christian Science Monitor», Бакіеў прыляцеў разам з сям'ёй у Менск у якасці асабістага госця Аляксандра Лукашэнкі - «чалавека, чый дзівакаваты аўтарытарны рэжым побач з геаграфічным цэнтрам Еўропы бянтэжыць нават яго адзінага саюзніка, Крэмль».

Кіраўнік часовага ўрада Кыргызтана Роза Атунбаева асудзіла рашэнне Лукашэнкі даць прытулак «гэтаму садысту» і «злачынцу», які павінен быць выдадзены яе краіне. Што да Лукашэнкі, дык, паводле яго словаў, прылёт Бакіева - вынік праведзенай з яго ініцыятывы «дзёрзкай аперацыі» беларускіх спецслужбаў.

Па словах нямецкіх аглядальнікаў, Лукашэнка выкарыстаў магчымасць нашкодзіць Расеі, якая кінула эксцэнтрычнага Бакіева на волю лёсу. У Беларусі набліжаюцца выбары, і Лукашэнка спрабуе набраць балы, дэманструючы нацыянальную самасвядомасць і ўпэўненасць у сабе. Лукашэнка па-ранейшаму цісне на незалежнасць ад Расеі. Адначасова ён імкнецца не занадта збліжацца і з ЕЗ, які таксама не вельмі вітае рашэнне Лукашэнкі даць прытулак у сябе былому кіргізскаму аўтакрату. Хоць наўрад ці Лукашэнка зможа доўга весці падвойную гульню, піша «Süddeutsche Zeitung»».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках