28 снежня 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеў не чакаў, што народ збунтуецца, і што ён «так раздражняе» Расею

30
Бакіеў не чакаў, што народ збунтуецца, і што ён «так раздражняе» Расею

Зрынуты прэзідэнт Кыргызстана правёў у Менску прэс-канферэнцыю. Пытанні яму маглі задаваць журналісты з спісу, куды ўвайшлі ў асноўным дзяржСМІ.

Курманбек Бакіеў, які страціў уладу ў Кыргызстане, заявіў, што не прызнае легітымнасці сваёй адстаўкі, аднак на дадзены момант не мае намеру вяртацца ў рэспубліку ў якасці прэзідэнта, перадае «Інтэрфакс».

«Я не збіраюся вяртацца ў Кыргызстан у якасці прэзідэнта, але не прызнаю сваёй адстаўкі», - сказаў Бакіеў.

Ён таксама прызнаў, што не прадбачыў развіцця падзей, якія прывялі да адхілення яго ад улады.

«Нічога не прадвяшчала рэвалюцыйнай сітуацыі і ажыятажу, які б выклікаў непакой сярод насельніцтва», - сказаў Бакіеў.

Бакіеў таксама заявіў: «Я абвясціў аб адстаўцы па рэкамендацыі Пуціна і не збіраюся вяртацца ў Кыргызстан у якасці прэзідэнта». Ён таксама заявіў аб неабходнасці «ўвядзення ў Кыргызстан міратворчых сіл». Бакіеў падкрэсліў, што «падвяргаўся відавочным пагрозам фізічнай расправы».

Экс-дыктатар заяўляе пра адсутнасць планаў прасіць у якой-небудзь краіны палітычнага прытулку.

«Палітычнага прытулку я прасіць не збіраюся. Пытанне так не стаіць», - заявіў Бакіеў.

Ён таксама заявіў, што не валодае дадзенымі, якія сведчылі б пра датычнасць расейскіх спэцслужбаў да перавароту, які адбыўся ў яго краіне.

«Я не магу сказаць, што гэта справа спецслужбаў Расеі», - сказаў Бакіеў.

Разам з тым ён заявіў, што Масква была незадаволеная ягонай палітыкай, у тым ліку рашэннем фактычна захаваць у бішкекскім аэрапорце «Манас» амерыканскую авіябазу.

«Мы хацелі весці сваю самастойную знешнюю палітыку, але што гэта так раздражняла Расею, я не ведаў», - сказаў Бакіеў.

Ён таксама выказаў здзіўленне адсутнасцю рэакцыі АДКБ на падзеі ў Кыргызстане.

Ён адзначыў, што з усіх членаў АДКБ падтрымка была аказаная яму толькі Беларуссю. «Лукашэнка праявіў не толькі прыстойнасць як чалавек, але і мужнасць як дзяржаўны дзеяч. Ён выказаў павагу не толькі мне, але і народу Кыргызстана », - заявіў К. Бакіеў.

Як стала вядома сайту charter97.org, падчас прэс-канферэнцыі пытанні Бакіеву маглі задаваць, у асноўным, супрацоўнікі афіцыйных беларускіх СМІ. Быў загадзя складзены спіс тых, хто можа задаваць пытанні.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках