15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольным суддзям забароняць «свістаць»

6

Сход трэнераў клубаў вышэйшай лігі пад старшынствам галоўнага трэнера зборнай Бернда Штанге прайшоў 22 красавіка ў Доме футбола.

«Мы правялі аналіз тэстаў, якія здавалі гульцы нацыянальнай зборнай у аўторак, зрабілі высновы, пагаварылі пра тое, што трэба рабіць далей, як прывесці гульцоў у аптымальную форму да кваліфікацыйных матчаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і да адборачнага раўнда Еўра-2012», - паведаміў Штанге прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

Па яго словах, прысутныя абмеркавалі спіс гульцоў нацыянальнай і абедзвюх моладзевых зборных (Георгія Кандрацьева і Юрыя Шуканова), якія будуць прыцягвацца на бліжэйшыя матчы. «Мы ўнеслі прапановы, а ў трэнераў была магчымасць падказаць нам імя футбаліста, на якога мы маглі забыцца, - адзначыў Штанге. - Мы таксама пагаварылі аб нашай канцэпцыі гульні, правялі аналіз паўфінальных матчаў Лігі чэмпіёнаў. Затым адбылося адкрытае абмеркаванне пытанняў, якія хвалююць трэнераў».

Старшыня судзейскага камітэта Мікалай Левнікаў паведаміў, што суддзям будзе дадзена ўказанне не свістаць пры малаважных парушэннях. «Трэнеры пагадзіліся. Гэта дазволіць нашай гульні стаць больш дынамічнай», - сказаў нямецкі спецыяліст.

«Вельмі важна, каб усе трэнеры глядзелі ў адным кірунку і працавалі разам. Толькі так мы зможам дамагчыся поспеху», - рэзюмаваў Штанге.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках