12 лiстапада 2024, aўторак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлік назіралі за спінамі

4

Назіраць за падлікам галасоў маглі толькі чальцы БРСМ і праўладнай арганізацыі «Белая Русь».

У Салігорску ў актавай зале школы №5 былі размешчаныя адразу два ўчасткі. Адзін - безальтэрнатыўны і больш ліберальны другі -- дзе вылучаўся дэмакратычны кандыдат Аляксей Валабуеў. Гэта і паўплывала на падыходы камісіі да магчымасцяў назіраць за працэсам падліку галасоў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Камісія, дзе канкурэнтаў праўладным кандыдатам не было, працавала адкрыта. Сталы стаялі на адлегласці двух метраў ад назіральнікаў, бюлетэні лічыліся адкрыта. Праўда, два дзесятка назіральнікаў і мясцовае тэлебачанне прысутнічалі не дзеля канстатавання факту перамогі прызначанага кандыдата. На адлегласці некалькіх метраў працавала камісія, якая вызначала, колькі прыхільнікаў у праўладнага і незалежнага кандыдатаў адпаведна. Падыходы істотна адрозніваліся. Стол для падліку знаходзіўся на адлегласці дзесяці метраў. Чальцы камісіі павярнуліся спінамі да назіральнікаў. Нічога не было відаць. Праўда, толькі прадстаўнікам штаба Аляксея Валабуева. Астатнія назіральнікі, прадстаўнікі БРСМ, «Белай Русі» і выканкама былі задаволеныя ўмовамі працы і абвінавачвалі давераных асобаў незалежнага кандыдата і самога Валабуева ў стварэнні перашкодаў для іх актыўнай дзейнасці ў якасці назіральнікаў. Абвінавачвалі арганізавана - публічнае абурэнне кантралявала Ларыса Жукава, галоўны ідэолаг Салігорска.

Прадстаўнікам штаба Валабуева дазволілі падысці бліжэй падчас падліку галасоў датэрміновага галасавання і галасавання на даму. Аднак яму рашуча забаранілі бачыць падлік галасоў у асноўны дзень галасавання. У выніку, паводле дадзеных камісіі, падчас датэрміновага галасавання ваенкам Заінчкоўскі, апанент Валабуева, набраў у 3,5 разы больш галасоў выбаршчыкаў, у асноўны дзень галасавання -- у 1,5 разы больш.

Пасля падліку галасоў назіральнікі падпісалі тры звароты супраць прадстаўнікоў штаба Валабуева, аднак, падрабязнасці скаргаў паведаміць адмовіліся.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках