27 снежня 2024, Пятніца, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына прапануе правесці прэзідэнцкія выбары ў лютым

42

ЦВК Беларусі лічыць 6 лютага спрыяльнай датай для прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Мы зыходзім з таго, што канчатковая дата для правядзення прэзідэнцкіх выбараў - 6 лютага 2011 года - з'яўляецца спрыяльнай», - сказала Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне, ці будзе ЦВК рэкамендаваць найбольш прымальную дату прэзідэнцкіх выбараў.

Старшыня ЦВК дадала, што пакуль у Цэнтрвыбаркаме не абмяркоўвалася канкрэтная дата правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі, і ў цэлым гэтае пытанне - палітычнае. Са свайго боку Цэнтрвыбаркам будзе сачыць толькі за тым, каб паміж датай заканчэння паўнамоцтваў і прызначэннем кампаніі па выбарах прэзідэнта было не менш трох месяцаў, паведамляе БелТА.

Лідзія Ярмошына заявіла, што ЦВК не мае намер ініцыяваць новыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства да правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Яна перакананая, што частыя змены выбарчага заканадаўства «значна часцей вядуць да беззаконня, чым, наадварот, працуюць на захаванне працэсу выбараў».

Нагадаем, што ўчора сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што прэзідэнцкія выбары могуць прайсці ўвосень гэтага года.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках