28 снежня 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіева пазбавілі недатыкальнасці

15

Часовы кіргізскі ўрад будзе дамагацца экстрадыцыі экс-прэзідэнта Кыргызтана Курманбека Бакіева з Беларусі.

Часовы кіргізскі ўрад на паседжанні ў панядзелак прыняў дэкрэт аб адхіленні ад улады Курманбека Бакіева і пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці.

Пра гэта «Интерфаксу» заявілі ў прэс- службе ЧУ.

Там паведамілі, што рашэнне прынятае на падставе 46 артыкула дзеючай Канстытуцыі, паводле якой К.Бакіеў 7 красавіка, з'яўляючыся на той момант кіраўніком дзяржавы, «як галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі не меў права аддаваць загад войскам аб адкрыцці агню на паражэнне па людзях, якія мітынгавалі».

Ініцыятарам гэтага дэкрэту выступіў намеснік кіраўніка ЧУ Азімбек Бекназараў.

У прынятым дэкрэце кажацца: «Прызнаць К.Бакіева вінаватым у парушэнні 6 пункта 46 артыкула Канстытуцыі Кыргызтана і дамагацца ўсімі сіламі яго экстрадыцыі на радзіму, каб ён паўстаў перад судом».

У прэс-службе патлумачылі, што на падставе гэтага палажэння К.Бакіеў пры пэўных умовах па запыце кіргізскага боку можа быць экстрадыраваны з Беларусі, дзе ён цяпер знаходзіцца, у Кыргызтан.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках