28 снежня 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бішкеку патрабуюць экстрадыцыі Бакіева: Беларускі амбасадар апраўдваецца

14

Сваякі загінуўшых у Бішкеку пікетуюць амбасаду Беларусі, патрабуючы выдачы экс-прэзідэнта Кыргызстана.

Каля будынка амбасады Беларусі ў цэнтры Бішкека ў аўторак праходзіць пікет удзельнікаў руху «7 красавіка» - сваякоў загінулых і пацярпелых падчас беспарадкаў у цэнтры Бішкека 7 красавіка, паведамляе «Інтэрфакс».

Людзі, якія сабраліся тут, патрабуюць выдаць Кыргызстану былога прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Перад прысутнымі выступіў прадстаўнік беларускай амбасады ў Кыргызстане, які заявіў, што «былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў якасці госця».

«Рашэнне пра знаходжанне Бакіева на тэрыторыі Беларусі было прынятае, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў на тэрыторыі Кыргызстана», - заявіў прадстаўнік амбасады Беларусі.

Ён сказаў, што «як толькі часовым урадам Кыргызстана будуць вырашаныя прававыя пытанні, звязаныя з магчымай экстрадыцыяй К. Бакіева на радзіму, урад Беларусі выканае ўсе міжнародныя дамывы і разгледзіць гэтае пытанне на падставе Менскай канвенцыі».

Ён таксама сказаў, што ўсе патрабаванні, якія прад'яўляюць ўдзельнікі пікету да кіраўніцтва Беларусі, будуць яму перададзеныя.

Удзельнікі акцыі ля амбасады Беларусі стаяць на тратуары каля будынку і на праезжай частцы. У сувязі з гэтым рух транспарту на вуліцы Маскоўскай, на якой знаходзіцца амбасада Беларусі, у цяперашні момант закрытая. Між тым грамадскі транспарт ўдзельнікі пікету прапускаюць. Міліцыя не перашкаджае правядзенню пікету.

Нагадаем, што 26 красавіка часовы кіргізскі ўрад прыняў дэкрэт аб адхіленні ад улады Курманбека Бакіева і пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці.

У прынятым дэкрэце гаворыцца: «Прызнаць Бакіева вінаватым у парушэнні 6 пункта 46 артыкула Канстытуцыі Кыргызстана і дамагацца ўсімі сіламі яго экстрадыцыі на радзіму, каб ён паўстаў перад судом».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках