14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіеў жыве ў катэджы ў Драздах?

7

Па словах прадстаўніка дыпламатычнага корпусу, у Драздах Бакіеў жыў ужо 23 красавіка.

Часовы ўрад Кыргызстана сваім дэкрэтам пазбавіў прэзідэнцкага імунітэту былога кіраўніка краіны Курманбека Бакіева і даручыў праваахоўным ворганам прывезці яго ў Кыргызстан. Згодна з мясцовымі СМІ, у Кыргызстане супраць Бакіева ўзбуджаная крымінальная справа па факце гібелі людзей падчас мітынгу, арганізаванага апазіцыяй 7 красавіка ў Бішкеку. Таксама экс-прэзідэнта падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Падставы для экстрадыцыі ёсць», - заявіў намеснік старшыні часовага ўрада Азымбек Бекназараў, які курыруе праваахоўныя ворганы Кыргызстана. Нагадаем, пры штурме кіргізскага Белага дома 7 красавіка загінулі больш за 80 чалавек.

Дзе цяпер жыве Курманбек Бакіеў? На прэс-канферэнцыі, якую Бакіеў правёў у Менску 23 красавіка, зрынуты экс-прэзідэнт сказаў на гэтую тэму мала:

«Колькі тут буду знаходзіцца, пакуль не ведаю. Яшчэ не вызначыўся. А ў якой якасці я тут? Аляксандр Рыгоравіч прымае мяне як прэзідэнта (усміхнуўся). Ён кажа, што будзе прымаць мяне як прэзідэнта. Я за гэта яму вельмі ўдзячны», - сказаў Бакіеў.

У Нацыянальны прэс-цэнтр, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя, Курманбека Бакіева прывезлі на аўтамабілі з гаража Аляксандра Лукашэнкі ў суправаджэнні шматлікай аховы. Рух вакол будынка прэс-цэнтра на дзве гадзіны быў перакрыты. У самім будынку дзяжурылі дзесяткі супрацоўнікаў службы аховы Лукашэнкі. Па словах беларускіх журналістаў, на час, калі Бакіеў ішоў па калідоры, ахоўнікі адвялі журналістаў у іншы канец таго калідора.

Яшчэ 23 красавіка Курманбек Бакіеў жыў у адным з катэджаў на тэрыторыі рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Драздах пад Менскам. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў прадстаўнік дыпламатычнага корпуса, які прасіў не называць яго імя. Ці жыве Бакіеў і зараз у Драздах, крыніцы невядома.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі каментаваць гэтую тэму адмовіліся, а ў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі датэлефанавацца не атрымалася. У амбасадзе Кыргызстана ў Беларусі сказалі, што там не ведаюць, дзе зараз знаходзіцца экс-прэзідэнт. Супрацоўнік амбасады сказаў, што дакументаў з патрабаваннем экстрадыцыі Бакіева з Менска ў Кыргызстан у амбасадзе пакуль няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках