28 снежня 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рукі прэч ад сайта charter97.org!

32
Рукі прэч ад сайта charter97.org!

Канфіскаваныя ў журналісткі Наталлі Радзінай кампутары не вярнулі. Прызначаная дадатковая экспертыза для высвятлення, ці займаюцца з гэтых кампутараў адміністраваннем сайта charter97.org.

Сёння ў Першамайскі РУУС Мінска старэйшы дазнаўца Ўпраўлення ўнутраных спраў Гомеля Аляксандр Пусеў выклікаў чацвярых журналістак Наталлю Радзіну, Ірыну Халіп, Святлану Калінкіну і Марыну Коктыш, у якіх у межах крымінальнай справы аб паклёпе на былога начальніка Ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа былі праведзеныя ператрусы і канфіскаваная ўся кампутарная тэхніка.

Журналістку сайта charter97.org Наталлю Радзіну азнаёмілі з матэрыяламі камп'ютэрна-тэхнічнай экспертызы 8 канфіскаваных у яе сістэмных блокаў. Экспертызу праводзілі супрацоўнікі Галоўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС РБ. Паводле дадзеных экспертызы, не было выяўлена, што з дадзеных кампутараў рабілася рассылка матэрыялаў, якія ганьбяць гонар і годнасць супрацоўніка КДБ. Эксперты шукалі матэрыялы па ключавых словах «Іван Корж», «Вячаслаў Дудкін», «сваякі арыштаваных міліцыянтаў», «дыктатура», «Еўрапарламент»,«Ежы Бузэк». У выніку не былі знойдзеныя матэрыялы са словамі «Корж», «Дудкін» або «сваякі арыштаваных міліцыянтаў», але затое было знойдзена больш за 3.000 файлаў, у якіх змяшчалася слова «дыктатура».

Нягледзячы на тое, што ніякіх матэрыялаў, якія павінны былі б цікавіць следства ў рамках дадзенай крымінальнай справы, не знайшлі, дазнаўца азнаёміў Наталлю Радзіну з пастановай аб правядзенні дадатковай камп'ютэрна-тэхнічнай экспертызы. На гэты раз эксперты павінны высветліць, ці ажыццяўлялася з канфіскаваных кампутараў адміністраванне сайта charter97.org. Пры гэтым следчы не змог нічога адказаць на пытанне журналісткі, навошта гэта высвятляць, калі гэта не адносіцца да гэтай крымінальнай справы. У выніку дадатковай экспертызы будуць таксама правераныя электронная пошта, усе кантакты, зносіны праз Skype і QIP.

Акрамя таго, Наталлю Радзіну дапыталі ў другі раз. І зноў следства больш цікавіла праца і функцыянаванне сайта charter97.org.

Варта адзначыць, што напярэдадні допыту, Радзінай патэлефанаваў участковы міліцыянт, які паведаміў, што павінен па патрабаванню пракуратуры Ленінскага раёна Менска скласці на яе характарыстыку. Участковы удакладніў, дзе працуе журналістка.

«Цяпер у гэтай справе ўсё зразумела і празрыста - яе выкарыстоўваюць выключна для таго, каб аказаць ціск на журналістаў сайта charter97.org напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Нашу працу і так робяць немагчымай: пастаянныя допыты, ператрусы, мы пазбавіліся офіса з-за ціску міліцыі на гаспадыню кватэры. Дзейнічае элементарная забарона на прафесію журналіста ў Беларусі. Я абсалютна згодная з экспертамі МУС: інфармацыі пра Івана Каржа ці Вячаслава Дудкіна ў нашых кампутарах няма, а вось дыктатура ў краіне ёсць. І мы будзем пра гэта пісаць, што б сёння ўлады не спрабавалі б зрабіць», - адзначыла Наталля Радзіна.

Журналістак «Народнай волі» Святлану Калінкіну і Марыну Коктыш, а таксама карэспандэнтку расейскай «Новай газеты» Ірыну Халіп сёння таксама азнаёмілі з вынікамі камп'ютэрна-тэхнічнай экспертызы канфіскаваных у іх кампутараў. Там таксама шукалі інфармацыю па тым жа ключавых словах. Кампутары таксама не вярнулі. Але прызначаная дадатковая экспертыза з мэтай расшыфроўкі выдаленых ці зашыфрованых файлаў. Дарэчы, у Ірыны Халіп, напрыклад, таксама знайшлі больш за 200 дакументаў са словам «дыктатура».

«Вось цяпер я дакладна ведаю, што дыктатура - гэта ненадоўга. Вядучы крымінальнай справы Пусеў незадаволены вынікамі экспертызы і прызначыў дадатковую, таму што, як аказалася, аднавіць усе знішчаныя мной файлы эксперт аказаўся не ў стане. Затое эксперт у сваім заключэнні таксама выказаў незадаволенасць тым, што пры ператрусе не канфіскавалі «зарадку», а батарэя ў ноўтбука была разражаная, і ён не змог яго ўключыць. Гэта ўскладняе правядзенне экспертызы. Малайцы, хлопцы, выдатна працуеце! Прыходзьце, калі трэба: гатовая здаць адаптар добраахвотна, каб нават ускосным чынам не перашкаджаць правядзенню новай экспертызы. І яшчэ шчыра развесяліла новае заданне для экспертаў - узламаць паролі да паштовых скрыняў і выявіць спіс кантактаў. Улічваючы, што некалькі месяцаў таму, калі мне пагражалі, практычна ў кожным лісце або званку былі прамыя намёкі на ўтрыманне маіх электронных лістоў і тэлефонных размоваў, навошта міліцыянтам карачыцца? Патэлефанавалі б сумежнікам, якія сядзяць у суседнім з МУС будынку, і спыталі б паролі і спіс кантактаў. І не давялося б бессэнсоўна марнаваць час. Можна было б піва папіць або, для разнастайнасці, раскрыць якое-небудзь злачынства. А ў цэлым - парадавалі спадары афіцэры. З такой якасцю працы яны дакладна рэвалюцыю профукаюць», - сказала Ірына Халіп.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках