16 лiстапада 2024, Субота, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТУ-134 правязуць па Менску сёння ноччу

7

Рэдкую з'яву - самалёт ТУ-134 на праспекце Незалежнасці - змогуць убачыць мінчане сёння ноччу.

Праз увесь горад на спецыяльных пагрузчыках яго па частках перавязуць з тэрыторыі Мінскага авіярамонтнага завода за кальцавую аўтадарогу на базу Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ, паведамляе «Рэспублiка».

Вядома, што самалёт адправіла на беларускі завод расейская кампанія, але з-за недахопу грошай не змагла вярнуць яго назад і адмовілася ад паветранага судна. Вырашана было перадаць яго ў музей авіяцыі.

- ТУ-134 стане другім па ліку самалётам грамадзянскай авіяцыі ў нашым музеі, які налічвае 26 узораў авіятэхнікі, - распавядае Ігар Шылаў, начальнік музейнага сектара Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ. - Гэта будзе незвычайны экспанат. Яго памеры дазваляюць абсталяваць ўнутры відэазал, у якім будуць паказвацца дакументальныя фільмы пра вайну і гісторыю авіяцыі.

Неўзабаве ў музеі авіяцыі з'явіцца яшчэ адзін экспанат - самы вялікі ў свеце верталёт МІ-26. У мінулым годзе з ваеннага аэрадрома ў Мачулішчах яго па паветры даставіў сюды верталёт аналагічнай мадэлі МНС Беларусі. І вось цяпер рэстаўрацыя набліжаецца да завяршэння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках