15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі дырэктараў шакавалі выбаршчыкаў

113
Заробкі дырэктараў шакавалі выбаршчыкаў

Пакуль ўлада абяцае шэраговым грамадзянам заробак у 500 даляраў, асобныя «нешэраговыя» грамадзяне ўжо маюць у 7 разоў больш.

Газета «Гомельскія ведамасці» апублікавала спіс прэтэндэнтаў у дэпутаты гарадскога Савета з указаннем звестак аб даходах. Самым заможным служкам народа стаўся 46-гадовы прарэктар Гомельскага універсітэта імя Ф. Скарыны Сяргей Ханеня (заробак за 2009 год склаў амаль 130 мільёнаў рублёў). Па цяперашняму курсе гэта 44 тысячы даляраў. Атрымліваецца, што штомесячная забеспячэнне прарэктара - каля 3600 даляраў, піша газета «Народная воля».

Для канкурэнцыі мільянеру ад навукі ўлада зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты 73-гадовага апазіцыянера з партыі левых «Справядлівы свет» Анатоля Іллінчыка, у якога гадавая пенсія менш за месячны заробак суперніка.

На 40 вакантных месцаў дэпутатаў гарадскога Савета ў Гомелі прэтэндуюць 80 кандыдатаў, прычым па 11 акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі, што дазваляе з дакладнасцю ўжо сёння даведацца прозвішча дэпутата. З улікам унесеных паправак у Выбарчы кодэкс, нават калі толькі сам кандыдат прагаласуе за сябе любімага, будзе лічыцца, што выбары адбыліся. Прыйдзе, напрыклад, дырэктар гандлёвага дома «Рэчыцкі» Ніна Наркевіч са сваімі 55 мільёнамі гадавога заробку на выбарчы ўчастак, і ўсё - запісвайце мяне дэпутатам!

Свабоднай ад канкурэнцыі пакінуў сабе выбарчую акругу і цяпер дзеючы старшыня гарсавета 62-гадовы Уладзімір Чарнаштан. Даход гэтага чыноўніка за мінулы год склаў усяго каля 4 мільёнаў у месяц.

Ніхто з апазіцыянераў не адважыўся памерацца сіламі і з 36-гадовым дырэктарам хімзавода Ігарам Ляшэнкам, які задэклараваў 92 мільёны!

І хаця ў 29 акругах, якія засталіся, улада для парадку зарэгістравала ўсіх жадаючых апазіцыянераў, ужо сёння можна з дакладнасцю вызначыць «пераможцу» у кожнай з акругаў.

Расклад атрымліваецца такі, што паўсюль чыноўнікам і дырэктарату падыгрывае апазіцыя. Напрыклад, у Левабярэжнай выбарчай акрузе № 16 супраць кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Мікалая Грыцэнкі будзе змагацца сябра партыі АГП Аксана Бас, якая не працуе і не мае даходаў (здагадайцеся з аднаго разу - хто пераможа?). А ў Рабочай выбарчай акрузе № 10 з апазыцыянерам ад АГП Сяргеем Касабуцкім, які працяглы час не працуе, тут памераецца сілай кіраўнічка «Белпрамбанка» Галіна Касаверская са сваімі 66 мільёнамі даходу за мінулы год.

Калі б не выбары, грамадзкасьць бы не даведалася і пра заробкі іншых дырэктараў. Генеральны дырэктар лікёра-гарэлачнага завод Галіна Кардасева задэкляраваў 84 мільёны, ад спіртавой каралевы крыху адстае каралева цукеркавая - дырэктар вядомай фабрыкі «Спартак» Алеся Самсонава (81 мільён).

Між іншым, афіцыйна заяўленыя даходы А. Лукашэнкі выглядаюць больш сціпла, чым у шмат якіх прадстаўнікоў дырэктарата.

У 2005 годзе ў інтэрв'ю каналу ТВЦ ён так абазначыў узровень аплаты ўласнай працы: «тысяча ці тысяча сто даляраў». Перад выбарамі 2006 года ў дэкларацыі Лукашэнкі значыўся гадавы даход у 59 млн 172 тыс. рублёў - гэта значыць каля 2,3 тысячы даляраў у месяц.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэднемесячная зарабатная плата працаўнікоў па краіне ў лютым 2010 года склала 1016,4 тысячы рублёў, ці крыху больш за 300 даляраў.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках