15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-крамы «абклалі» падаткамі

15

Беларускія ўлады абавязалі інтэрнэт-прадаўцоў плаціць адзіны падатак па максімуме.

Менскі гарадскі савет дэпутатаў рашэннем № 286 у адпаведнасці з указам № 143 зацвердзіў памеры ставак адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў. Паводле прынятага рашэння, уладальнікі інтэрнэт-крамаў у сталіцы будуць плаціць максімальныя стаўкі адзінага падатку, перадае Electroname.com са спасылкай на БелТА.

Як распавялі ва ўпраўленні кантролю за індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі інспекцыі міністэрства па падатках і зборах (МНС) па Менску, у горадзе актыўна распаўсюджваецца форма рознічнага гандлю праз інтэрнэт-крамы.

«Яе маштабы не саступаюць гандлю ў стацыянарных аб'ектах. Выручка ІП ад рознічных продажаў праз інтэрнэт у сярэднім у 1,5-3 разы перавышае выручку прадпрымальнікаў, якія гандлююць у стацыянарных крамах», - адзначылі ў міністэрстве.

Пры гэтым, як паінфармавалі ў ведамстве, адзіны падатак выплачваецца па кожным гандлёвым аб'екце (гандлёвым месцы на рынку), а пры гандлі праз інтэрнэт-крамы выплачваецца адна стаўка адзінага падатку, незалежна ад колькасці інтэрнэт-крамаў.

Паводле прынятага рашэння, напрыклад, максімальная стаўка адзінага падатку пры раздробным гандлі праз інтэрнэт аўта- і мотатранспартам складзе 1,23 млн. рублёў у месяц, вопраткі са скуры - 920 тыс. рублёў, хлебабулачных і малочных вырабаў - 200 тыс. рублёў.

У МНС падкрэслілі, што пры падрыхтоўцы рашэння Менгарсавета за аснову браліся стаўкі адзінага падатку, зацверджаныя ў папярэднім рашэнні гарсавета (№ 219). «Пры пераліку ўжываўся курс еўра на першае студзеня 2010 года (4 119 рублёў), бо ўказ № 143 набыў сілу з гэтага часу», - нагадалі ў міністэрстве.

Рашэнне Менгарсавета набыло сілу чацвёртага красавіка гэтага года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках