14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч адклікаў заяўку Украіны на ўступленне ў НАТА

16

Прэзідэнт Януковіч сваім указам скасаваў камісію па інтэграцыі краіны ў НАТА.

Заяўка Украіны на ўступленне ў НАТА, вакол якой у свой час кіпелі страсці, амаль незаўважна мінула ў Лету, піша амерыканская газета «The Christian Science Monitor». Указ супаў з візітам Януковіча ў Маскву - ужо другім пасля яго перамогі на выбарах, адзначае газета. «Скасаваныя таксама камісія, якая была заклікана развіваць еўраатлантычную інтэграцыю, і яшчэ некалькі дзесяткаў кансультатыўных дзяржаўных органаў, якія асацыююцца з папярэднім прэзідэнтам, заходнікам Юшчанкам», - гаворыцца ў артыкуле.

Януковіч хоча зрабіць Украіну мостам паміж Усходам і Захадам, але ўзнікае небяспека, што ў яе будзе нявызначаны статус у плане бяспекі, заўважыў Аляксандр Сушко, навуковы дырэктар Інстытута еўраатлантычнага супрацоўніцтва (Кіеў).

Большасць жыхароў Украіны з самага пачатку выступаюць супраць уступлення ў НАТА, адзначае газета, спасылаючыся на вынікі сацапытання. «Пасля вайны Расеі з Грузіяй, якая таксама імкнецца ў НАТА, жаданне прымаць у альянс постсавецкія дзяржавы прыкметна састыла, асабліва ў Заходняй Еўропе», - піша газета.

Януковіч наўрад ці думае пра тое, каб абвясціць Украіну нейтральнай або дзяржавай, якая не далучылася - ён проста імкнецца выратаваць эканоміку, у тым ліку з дапамогай Масквы, мяркуе Фёдар Лук'янаў, рэдактар маскоўскага часопіса «Расея ў глабальнай палітыцы». Аднак некаторыя расейскія эксперты чакаюць, што Украіна, магчыма, неўзабаве афіцыйна аб'явіць аб сваім нейтралітэце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках