28 снежня 2024, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала будаваць газаправод у абыход Беларусі

25

9 красавіка ў бухце Партовая ля Санкт-Пецярбурга адбудзецца цырымонія з нагоды пачатку пракладкі газаправода Nord Stream, які пройдзе па дне Балтыйскага мора.

У цырымоніі прыме ўдзел прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў, прадстаўнікі «Газпрама» і нямецкіх кампаніяў, паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах старшыні праўлення «Газпрама» Аляксея Мілера, укладка трубаў на дно Балтыкі пачалася яшчэ ў аўторак.

Першая лінія трубаправода магутнасцю 27,5 млрд кубаметраў газу ў год будзе ўзведзеная ў 2011 годзе. Будаўніцтва другой лініі запланаванае на 2012 год.

Газаправод прызначаны для паставак расейскага газу ў Германію і іншыя краіны Заходняй Еўропы, абыходзячы Беларусь, Украіну і Польшчу. Транзітныя даходы гэтых краінаў пасля заканчэння будаўніцтва Nord Stream будуць істотна зніжаныя.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках