29 снежня 2024, Нядзеля, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танны газ толькі ў абмен на танныя НПЗ

8
Танны газ толькі ў абмен на танныя НПЗ

Заява віцэ-прэм'ера Сямашкі аб продажы «Нафтана» і кантрольнага пакета «Белтрансгаза» не выпадкова прагучала адначасова з заявай па газе.

Нагадаем, што ўчора віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь гатовая разгледзець з Расеяй праект новага газавага пагаднення толькі ў тым выпадку, калі ў гэтым дакуменце будзе ўлічаны прынцып роўнапрыбытковасці коштаў для дзвюх краін.

На думку старэйшага навуковага супрацоўніка ІМЭМА РАН Мікалая Рабацяжава, пагодзіцца Расея на такі варыянт ці не, будзе залежыць ад шэрагу фактараў. «Перш за ўсё, гэта залежыць ад паводзінаў самой Беларусі і ад таго, наколькі яна будзе гатова пайсці насустрач Расеі ў асобных геапалітычных аспектах», - лічыць палітолаг.

«Другі аспект заключаецца ў магчымасці допуску расейскага капіталу да прыватызацыі беларускіх актываў. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра нафтаперапрацоўчыя заводы. Калі б беларускае кіраўніцтва дапусціла расейскі капітал у гэтую сферу, то Масква, вядома ж, пайшла б на многія адказныя крокі», - заявіў эксперт у інтэрв'ю ИА «Регнум».

«Гэта значыць саступкі чакаюцца ў дзвюх сферах - у плане геапалітыкі і ў плане допуску расейскага капіталу. Калі ж ні ў той, ні ў іншай сферы Аляксандр Лукашэнка не прыме расейскія ўмовы, то цана на газ стане інструментам ціску, аж да ўвядзення пошлін, як гэта было з нафтай», - падвёў вынік Мікалай Рабацяжаў.

Нагадаем, што Уладзімір Сямашка ўчора таксама заявіў, што ўрад Беларусі вядзе перамовы з расейскімі кампаніямі «Раснафта» і «Лукойл» аб магчымасці продажу ім пакета акцый ААТ «Нафтан» у абмен на стратэгічныя інвестыцыі.

Урад Беларусі таксама гатовы разгледзець прапанову расейскага боку аб магчымасці продажу ААТ «Газпром» кантрольнага пакета акцый «Белтрансгазу».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках