14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не спяшаюцца аддаваць «Белтрансгаз» «Газпраму»

2

Пытанне аб набыцці кантрольнага пакету акцыяў ААТ «Белтрансгаз» расейскім «Газпрамам» пакуль не стаіць.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла дырэктар фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Наталля Жарнасек на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Пакуль пытанне кантрольнага пакету акцыяў «Газпрама» не ставіцца», - сказала яна.

Дырэктар фонду адзначыла, што ва ўмовах парытэтнага валодання акцыямі «Белтрансгаза» ў беларускага і расейскага бакоў атрымліваецца дамаўляцца па пытаннях, якія датычаць дзейнасці прадпрыемства.

«На сённяшні дзень я не магу сказаць нічога дрэннага па ўзаемаадносінах двух акцыянераў «Белтрансгаза», - падкрэсліла Н.Жарнасек. Яна дадала, што апошняе паседжанне назіральнага савета «Белтрансгаза» таксама прайшло мірна.

«Безумоўна, сітуацыя, калі акцыі падзеленыя ў адносінах 50 на 50, складаная. Але калі два акцыянеры з такімі пакетамі акцыяў накіраваныя на адну мэту - атріманне прыбытку, дык палітыка і стратэгія развіцця таварыства будзе для іх аднолькавай і адзінай», - сказала Н.Жарнасек. У той жа час яна заўважыла, што беларускі бок не забывае пра тое, што «Белтрансгаз» знаходзіцца ў Беларусі, і на ім працуюць яе жыхары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках