26 снежня 2024, Чацвер, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даў каманду рыхтаваць чарговы «Усебеларускі народны сход»

42

11 траўня беларускі кіраўнік падпісаў распараджэнне № 150рп «Аб некаторых пытаннях падрыхтоўкі чацвёртага Усебеларускага народнага сходу».

Для падрыхтоўкі і правядзення сходу створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт, сустаршынямі якога прызначаныя кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей і прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі.

Створана таксама міжведамасная рабочая група па распрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Яе сустаршынямі сталі намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Анфімаў і намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў.

Да 1 ліпеня 2010 Лукашэнку павінны быць прадстаўленыя прапановы па даце правядзення «Усебеларускага народнага сходу» і колькасці яго ўдзельнікаў, а таксама падрыхтаваны праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады.

«Усебеларускі сход» ўяўляе сабой показное, у стылі савецкіх часоў, мерапрыемства, куды нібыта ад «працоўных калектываў», адпраўляюцца прыхільнікі ўлады, каб заявіць пра «народную» падтрымку курсу дзеючага рэжыму.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках