15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН Беларусь падтрымалі краіны-ізгоі

17

12 траўня Рада Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па правах чалавека разгледзела справаздачу Беларусі.

Ад Беларусі выступіў Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

Рэакцыя на беларускі даклад відавочна адрознівалася ў прадстаўнікоў дэмакратычных і аўтарытарных краінаў. Прадстаўнікі Кубы, Лівіі, Ірана, Амана і іншых дзяржаваў з нізкім рэйтынгам дэмакратыі і значнымі парушэннямі правоў чалавека ўсхвалялі дасягненні Беларусі і пазбягалі крытыкі ў яе адрас, паведамляе «Еўрарадыё».

Напрыклад, прадстаўнік Кубы назваў даклад Беларусі «выдатным» і адзначыў «выключныя дасягненні, да прыкладу, у сферы ўніверсальнай адукацыі». Прадстаўнік Венесуэлы наогул не зрабіў канкрэтных рэкамендацыяў беларускаму ўраду, проста заклікаўшы яго «працягваць сваю паспяховую сацыяльную палітыку».

Прадстаўнікі Канады, Бельгіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Аўстрыі і іншых заходніх дэмакратыяў крытыкавалі адсутнасць прагрэсу Беларусі ў сферах палітычных і грамадскіх правоў, заклікалі краіну забяспечыць рэальную свабоду асацыяцыяў і СМІ, свабодную дзейнасць недзяржаўных арганізацыяў, забяспечыць судовай уладзе незалежнасць, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, падпісаць Канвенцыю супраць гвалтоўных знікненняў.

Выніковы даклад па Беларусі Рада ААН па правах чалавека будзе прымаць 14 траўня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках