28 снежня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя пратэсты прымусілі зачыніцца беларускую амбасаду ў Бішкеку

4

Больш за 80 сваякоў загінулых 7 красавіка ў цэнтры Бішкека кіргізскіх грамадзянаў правялі ў чацвер акцыю пратэсту ля будынка амбасады Беларусі.

Тыя, хто сабраўся, патрабуюць выдачы былога прэзідэнта Курманбека Бакіева, якога на радзіме абвінавачваюць у масавых забойствах, паведамляе «Інтэрфакс».

Тым часам на будынку амбасады вісіць абвестка, што «па тэхнічных прычынах амбасада не працуе». У гэтай сувязі ніхто з супрацоўнікаў амбасады да тых, хто сабраўся, не выйшаў, і сваякі загінулых павесілі на плот, які атачае будынак амбасады, некалькі плакатаў з заклікамі да Аляксандра Лукашэнкі выдаць Кыргызтану К.Бакіева.

Акрамя таго, тут таксама знаходзяцца плакаты з надпісамі: «Бакіеў - забойца і кат», «Бакіеў, будзь мужчынам, лепш застрэлься!»

Супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія знаходзяцца ля будынка амбасады, паведамілі, што колькасць удзельнікаў акцыі пратэсту склала 85 чалавек, яны не парушалі грамадскі парадак, сабраліся на пікет і прыкладна праз гадзіну сышлі ад будынка амбасады Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках