12 лiстапада 2024, aўторак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Указ №60 забараніў інтэрнэт-рэкламу за мяжой?

10

Размяшчэнне інтэрнэт-рэкламы падпадае пад вызначэнне «падаванне паслугі» і рэгулюецца ўказам №60.

Такое меркаванне выказала Людміла Чэкіна, юрыст УП «Надзейныя праграмы». Інтэрв'ю з юрыстам найбуйнейшага партала Беларусі TUT.by апублікавана на сайце Хабр. Як паведамляе Electroname.com, тэкст інтэрв'ю «па незразумелых аўтару прычынах, не выйшаў у поўным аб'ёме. Таму быў ласкава пададзены журналісткай Юліяй Хадневіч для ўсёй Белхабрасупольнасці».

«Размяшчэнне рэкламы адназначна з'яўляецца падаваннем паслугі. Размяшчэнне каталога можа лічыцца. Мы ўдакладнялі ў прадстаўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтра: ці лічыцца падаваннем паслугаў, напрыклад, прыём сродкаў за аплату? На іх думку, адназначна так. Фактычна вельмі шырокі спектр дзеянняў можа быць кваліфікаваны як падаванне паслугаў. Калі ж мяркуецца аплата, дык гэта адназначна кваліфікуецца як падаванне паслугаў», заявіла юрыст TUT.by.

«Аказанне паслугаў нерэзідэнтамі – пад вялікім пытаннем ў святле пункта 2 Указа №60. Там утрымліваецца слізкая фармулёўка, якая дазваляе тлумачыць, што абмежаванні па пераходзе на беларускі хостынг датычыцца толькі рэзідэнтаў ці нерэзідэнтаў, якія маюць пастаяннае прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі. Гэтую норму можна тлумачыць як тое, што забараняе аказанне інтэрнэт-паслугаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь нерэзідэнтамі. З аднаго боку, гэта абсурд. Бо ўжыць якія-небудзь санкцыі да нерэзідэнтаў дастаткова складана, яны ж не падпарадкоўваюцца беларускай юрысдыкцыі. Але літаральна гэтую норму тлумачыць так можна», - мяркуе Людміла Чэкіна.

Нагадаем, беларускія фірмы актыўна размяшчаюць рэкламу на замежных пляцоўках. Беларуская аўдыторыя Google, «Укантакце», «Аднакласнікі», Mail.ru і Yandex (кожнага асобна) супастаўная з аўдыторыяй TUT.by. На іх долю прыпадае каля паловы бюджэтаў на інтэрнэт-рэкламу. Размясціць рэкламу можна праз рэкламныя агенцтвы і сэйлхаўзы, якія афіцыйна прадстаўляюць інтарэсы замежных інтэрнэт-кампаніяў у Беларусі.

Узнікае слушнае пытанне, ці дазваляе ўказ №60 легальна размяшчаць рэкламу (медыйную, кантэкстную) на замежных пляцоўках?

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках