14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бардзюжа: Сілы АДКБ не будуць вырашаць унутраныя праблемы Кыргызтана

6

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы не збіраецца ўводзіць міратворцаў у Кыргызтан для ўрэгулявання становішча.

Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа.

«Рашэнне, якое было прынятае, - не выкарыстоўваць сілавую кампаненту Арганізацыі для вырашэння сітуацыі, якая склалася ў Кыргызтане. Пазіцыя Савета калектыўнай бяспекі аб тым, што адбываецца ў рэспубліцы, што гэта - унутраная справа Кыргызтана», - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

«Тую сітуацыю, якая складаецца ў рэспубліцы, павінны вырашаць улады Кыргызтана» - дадаў ён.

Адзначым, што раней у СМІ з'яўлялася інфармацыя, што Аляксандр Лукашэнка прасіў за Бакіева АДКБ увесці войскі ў Кыргызтан.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках