28 снежня 2024, Субота, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна

24
Сяргей Каваленка прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна

Віцебскі апазіцыянер асуджаны за тое, што 7 студзеня вывесіў на галоўнай ёлцы Віцебска нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

Сяргей Каваленка быў прысуджаны да трох гадоў умоўна. Таксама ён павінен выплаціць матэрыяльную кампенсацыю міліцыянтам у памеры 3,5 мільёна рублёў. Такое рашэнне прыняў Кастрычніцкі суд Віцебска, паведамляе «Радыё Свабода».

Судовы працэс над актывістам апазіцыі працягваўся тры дні. 14 траўня Сяргей Каваленка выступіў з апошнім словам. Ён сказаў, што праводзіў палітычную акцыю, а не здзяйсняў хуліганскі ўчынак. Суддзя ўвесь час перабіваў падсуднага - нібыта яго прамова не мела дачынення да крымінальнага абвінавачвання.

13 траўня, у другі дзень судовага працэсу па справе віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі, пракурор папрасіў суд прысудзіць абвінавачванага да трох гадоў абмежавання волі.

Падчас учорашняга паседжання Каваленка тройчы патрабаваў адводу абвінаваўцы, тройчы – усяго суда ў поўным складзе і чатыры разы – асабіста суддзі Яўгена Бурунова. На думку актывіста, суд відавочна стаяў на баку міліцыянтаў - падпалкоўніка Андрэя Іванова, малодшага сяржанта Максіма Максімава і старэйшага сяржанта Васіля Палітыкі, якія сцвярджалі, што Каваленка аказваў ім супраціў і што яго ўчынак – гэта злоснае хуліганства.

34-гадовы Каваленка быў затрыманы 7 студзеня 2010 года каля галоўнай навагодняй ёлкі Віцебска неўзабаве пасля з'яўлення на ёй бел-чырвона-белага сцяга. У дачыненні да актывіста ўзбудзілі крымінальную справу. Ён абвінавачваецца па двух артыкулах: ч. 1 арт. 339 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавага да грамадства; прадугледжанае пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі) і арт. 363 (супраціў супрацоўніку ўнутраных справаў ці іншай асобе, які ахоўвае грамадскі парадак; пакаранне — ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі).

Працэс над Каваленкам павінен быў распачацца 20 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска, аднак быў адкладзены на 12 траўня ў сувязі з сямейнымі абставінамі суддзі.

Варта адзначыць, што 14 траўня спаўняецца 15 гадоў з дня правядзення рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках