28 снежня 2024, Субота, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэклама на беларускай мове больш прывабная

22

Спецыялісты лічаць, што рэклама на беларускай мове больш ўздзейнічае на маладую аўдыторыю.

Кіраўнік рэсурсу marketing.by Сяргей Скараход лічыць, што рэклама на беларускай мове больш прывабная. Пра гэта ён выказаўся 13 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

«У любым выпадку рэклама на беларускай мове больш прыцягвае ўвагу, чым на расейскай, таму што яе не так шмат», - сказаў Скараход.

Па яго словах, падобнае даследаванне эфектыўнасці праводзілася па замове фірмы Samsung. «Алена Ранцэвіч, якая была каардынатарам Samsung па маркетынгу ў Беларусі, рабіла такое даследаванне. І яна паведаміла, што рэклама на беларускай мове больш эфектыўная, чым на расейскай», - лічыць Скараход.

Спецыяліст адзначыў, што рэклама на беларускай мове больш ўздзейнічае на маладую аўдыторыю, якая купляе тавары працяглага, а не штодзённага карыстання. «У гэтым сэнсе рэклама тэхнікі Samsung на беларускай мове была больш эфектыўная, чым рэклама булёных кубікаў Gallina Blanca, для якой беларуская мова была хутчэй эксперыментам, чым правілам», - адзначыў Скараход.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках