28 снежня 2024, Субота, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень салідарнасці ў Менску арыштаваныя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»

8

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам прайшла на праспекце Незалежнасці 16 траўня.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі яе каля галоўнага корпуса Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, ля станцыі метро «Маскоўская». Некалькі дзесяткаў маладых людзей выстраіліся ў ланцуг уздоўж праспекта, трымаючы ў руках партрэты палітвязняў. Мінакам раздавалі ўлёткі і з інфармацыяй пра палітвязняў і пра вынікі суда над імі, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Пасля заканчэння акцыі на станцыі метро «Кастрычніцкая» былі затрыманыя чатыры яе ўдзельнікі: Максім Вінярскі, Аляксандр Шумейка, Аляксандра Андрэева і Зміцер Пляшчынскі. Іх пратрымалі тры гадзіны і вызвалілі пасля вызначэння асобаў без складання пратаколаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках