9 лiстапада 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сварка з Расеяй з-за пошлінаў на нафту працягваецца

48

Беларусь настойвае на выкананні прынцыпаў свабоднага перасоўвання тавараў у Мытным саюзе.

Пра гэта заявілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе кіраўніка дзяржавы па выніках дакладу, які адбыўся ў панядзелак, прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага Аляксандру Лукашэнку.

Кіраўнік ўрада даклаў Лукашэнку аб паседжанні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС, які плануецца 21 траўня ў Санкт-Пецярбургу.

«Ёсць шэраг пытанняў, дзе беларускі бок будзе адстойваць сваю прынцыповую пазіцыю. Гэта датычыць, перш за ўсё, неўвядзення ў дзеянне ці адмены абмежаванняў па свабодным перасоўванні тавараў у Мытным саюзе. Гэта, да прыкладу, датычыць мытных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты ў межах Мытнага саюза», - адзначылі ў прэс-службе.

Там паведамілі, што кіраўніком Беларусі дадзеныя даручэнні адносна ўмоваў увозу фізічнымі асобамі легкавых аўтамабіляў у нашую краіну ў межах Мытнага саюза. «Пазіцыя беларускага боку заключаецца ў тым, каб максімальна былі ўлічаныя нашыя інтарэсы. Сутнасць яе: захаваць мытныя пошліны ці прыняць узважанае рашэнне і зрабіць іх такімі, якія б задавальнялі ўсе тры дзяржавы», - заявілі ў прэс-службе са спасылкай на кіраўніка беларускага ўрада. «Прынамсі, казахстанскі бок у перамоўным працэсе падтрымлівае прапанову беларускага боку па гэтых пытаннях», - сказаў Сідорскі.

Акрамя таго, паінфармавалі ў прэс-службе, у Санкт-Пецярбургу будуць разглядацца пытанні, якія датычаць функцыянавання свабодных эканамічных зон. «Яны ёсць і ў Беларусі, і ў Расейскай Федэрацыі, і ў Казахстане. Прычым у Беларусі і Расеі ёсць высокаэфектыўныя, тэхналагічныя зоны, а ў Расеі і Казахстане ёсць яшчэ і сыравінныя зоны. Таму бакі павінны максімальна зблізіць свае пазіцыі ў гэтым пытанні», - заявілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі, спасылаючыся на выказванні кіраўніка ўрада Сідорскага.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках