9 лiстапада 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіргізы просяць ЗША і Расею прымусіць Беларусь выдаць Бакіева

12

Бацькі загінулых у красавіцкіх падзеях у Бішкеку праводзяць акцыі ля будынкаў амбасадаў РФ, ЗША, Казахстана і Беларусі.

Іх удзельнікі просяць садзейнічання ў выдачы экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

«На імя прэзідэнтаў Расеі, ЗША, Казахстана і Беларусі ад імя бацькоў загінулых будзе перададзены адпаведны зварот», - паведаміў журналістам старшыня грамадскага аб'яднання «Мекен шэйітэры» Арстанбек Сагындыкаў.

«На падставе міжнародных канвенцыяў экс-прэзідэнт Бакіеў павінен быць экстрадыраваны ў Кыргызтан. Сваякі загінулых у красавіцкіх падзеях настойваюць на правядзенні судовага працэсу над Бакіевым», - сказаў Сагындыкаў.

У падзеях 6-7 красавіка ў Бішкеку загінула больш за 80 чалавек.

Нагадаем, што Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Рашэнне аб падаванні яму палітычнага прытулку прыняў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Гэта выклікала пратэсты з боку новых уладаў Кыргызтана, а таксама сваякоў загінулых дэманстрантаў, страляць па якіх аддаў загад Бакіеў. Ля амбасады Беларусі ў Бішкеку ўвесь час праходзяць пікеты. Новыя ўлады Кыргызтана патрабуюць экстрадыраваць Бакіева на радзіму, аднак беларускія ўлады адмаўляюцца.

Вядома, што Бакіеў разам з адной са сваіх неафіцыйных жонак і дзецьмі пражывае ў рэзідэнцыі Лукашэнкі – у Драздах ці ў Бярэзінскім запаведніку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках