26 снежня 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на кватэры працягваюць зніжацца

3

Зніжэнне назіраецца апошнія два месяцы, аднак яно пакуль не настолькі значнае, як павінна быць.

За тыдзень з 10 траўня па 17 траўня 2010 года сярэдні кошт прапановы квадратнага метра кватэраў на другасным рынку жылля ў Менску зменшыўся на 0,4% і склаў 1.402 даляра, паведамляе БелаПАН.

На 17 траўня лідэрамі па велічыні сярэдніх коштаў прапановы кватэраў у Менску з'яўляюцца Цэнтральны (1.694 даляра за квадратны метр) і Савецкі (1.513) раёны. Самыя нізкія кошты ў Завадскім (1.257) і Маскоўскім (1.349) раёнах. За тыдзень сярэдні кошт на кватэры павялічыўся ў Партызанскім (на 1,2%) і Цэнтральным (1,7%) раёнах. У Маскоўскім раёне не змяніўся. У астатніх раёнах Менска сярэдні кошт прапановы кватэраў зменшыўся на 0,2—1,3%, больш за ўсё ў Ленінскім раёне.

Сярэдні кошт прапановы кватэраў на 17 траўня па пакоях (і змена за тыдзень) склаў: 1-пакаёвых — 1.464 даляра/кв. м (зніжэнне на 0,7%), 2-пакаёвых — 1.400 (зніжэнне на 0,6%), 3-пакаёвых — 1.349 (зніжэнне на 0,5%), 4-пакаёвых — 1.368 (рост на 1,7%).

Лідэрам па аб'ёме прапановы другаснага жылля ў Менску застаецца Фрунзенскі раён — 21%. Менш за ўсё прапановаў у Партызанскім раёне — 5%. Аднапакаёвых кватэраў прапаноўвалася 29% , 2-пакаёвых — 35%, 3-пакаёвых — 28% , 4-пакаёвых — 8%.

Кватэры ў новабудоўлях Менска прапануюцца па камерцыйных коштах ад 700 да 3 тыс. даляраў за квадратны метр. Сярэдні кошт прапановы долевага будаўніцтва кватэраў і новабудоўляў у Менску складае 1.290 даляр/кв. м, што на 0,8% менш, чым тыдзень таму.

Для параўнання: паводле дадзеных украінскага партала нерухомасці realt.ua, сярэдні кошт на другасным рынку Кіева за тыдзень зменшыўся на 0,3% і склаў 2.204 даляра/кв. м. Сярэдні кошт кватэраў на першасным рынку Кіева за гэты перыяд зменшыўся на 0,3% і склаў 1.689 даляраў/кв. м.

Паводле дадзеных партала нерухомасці irn.ru, сярэдні кошт на другасным рынку Масквы за тыдзень павялічыўся на 0,2% і складае 4.418 даляраў/кв. м (на 17 траўня 2010 года).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках