16 лiстапада 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Рады Еўропы асудзіў смяротныя прысуды ў Беларусі

5

Ужыванне смяротнага пакарання па-ранейшаму з'яўляецца перашкодай у стасунках Беларусі з Радай Еўропы.

14 траўня Гарадзенскі абласны суд прысудзіў да вышэйшай меры пакарання двух жыхароў Гародні. Яны прызнаныя вінаватымі ў забойстве з асаблівай жорсткасцю трох чалавек, разбоі з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, наўмысным пашкоджанні маёмасці і выкраданні малалетняга. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе на працягу 10 сутак.

Кіраўніцтва Рады Еўропы асудзіла вынясенне яшчэ двух смяротных прысудаў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.

«Гэтыя прысуды кажуць пра неабходнасць тэрмінова абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне, — заявіў генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд. — Ужыванне смяротнага пакарання па-ранейшаму з'яўляецца галоўнай перашкодай у стасунках Беларусі з Радай Еўропы. Мы гатовыя аказаць садзейнічанне ў вырашэнні гэтага пытання і дапамагчы Беларусі стаць бліжэй да стандартаў Рады Еўропы ў галіне правоў чалавека».

Адмяніць нядаўнія смяротныя прысуды афіцыйны Менск таксама заклікалі старшыня Камітэта міністраў Рады Еўропы Антоніа Мілашоскі і кіраўнік Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Меўлют Чавушоглу, паведамілі ў прэс-службе РЕ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках