15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін верыць у прызнанне Беларуссю незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

17

Прыняцце пэўнага рашэння з гэтай нагоды з'яўляецца толькі пытаннем часу, лічыць дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін.

«Я думаю, што прызнае. Ёсць проста пэўны парадак вырашэння гэтага пытання», - заявіў Павал Барадзін ў аўторак «Інтэрфаксу».

На думку дзяржсакратара, "беларускі бок схіляецца да таго, каб вырашыць гэтае пытанне станоўча».

Барадзін мяркуе, што пасля таго, як Абхазія і Паўднёвая Асеція будуць прызнаныя Менскам, склад удзельнікаў «саюзнай дзяржавы» можа быць пашыраны за кошт гэтых рэспублік.

Адзначым, што на дадзены момант Абхазію і Паўднёвую Асецію прызналі толькі чатыры дзяржавы: Расія, Нікарагуа, Венесуэла і Науру.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Эксперты ўспрымаюць гэтую заяву як заляцанні з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках