16 лiстапада 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На бліжэйшыя суткі ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

1

Беларускія сіноптыкі перадалі штармавое папярэджанне на бліжэйшыя суткі.

Сёння, 23 траўня, на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Менску чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах град. У перыяд з 15 да 20 гадзінаў пры навальніцах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. паведамляе БелаПАН.

24 траўня месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы, удзень пры навальніцах узмацненне ветру да 15-18 м/с.

У Берасці ў панядзелак прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Дзённая тэмпература паветра складзе плюс 16-18°С.

У Віцебску воблачна з праясненнямі, раніцай і удзень кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Тэмпература паветра 15-17°С.

У Гомелі таксама воблачна з праясненнямі, уначы без істотных ападкаў, удзень кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Тэмпература паветра 21-23°С.

Воблачна з праясненнямі будзе і ў Гародні. Там таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Паветра прагрэецца да 17-19°С.

У Магілёве воблачна з праясненнямі, уначы і удзень кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Тэмпература паветра 18-20°С.

У Менску ў панядзелак таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Паветра прагрэецца да 13-15°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках