15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША падоўжылі частковае прыпыненне санкцыяў у дачыненні да Беларусі

2

Гэтае рашэнне прынятае да 30 лістапада ў дачыненні да прадпрыемстваў «Полацкшкловалакно» і «Лакафарба». Астатнія санкцыі ЗША застаюцца ў сіле.

ЗША падоўжылі да 30 лістапада 2010 года прыпыненне санкцыяў у дачыненні да прадпрыемстваў «Полацкшкловалакно» і «Лакафарба». Астатнія адпаведныя санкцыі ЗША застаюцца ў сіле, паведамляецца ў прэс-рэлізе амбасады ЗША ў Менску:

На жаль, нядаўнія падзеі, у ліку якіх - рэйды супраць няўрадавых арганізацыяў на мінулым тыдні, сведчаць пра тое, што дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да асноўных свабодаў працягваюць насіць негатыўны характар.

Паляпшэнні ў амерыкана-беларускіх стасунках магчымыя толькі пры ўмове рэальнага прагрэсу ў галіне дэмакратыі і захавання асноўных правоў чалавека. Гэтая сітуацыя будзе ўлічвацца падчас прыняцця рашэння аб далейшым прыпыненні санкцыяў у лістападзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках