8 лiстапада 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса салідарны з журналістамі сайта charter97.org

10
Лех Валенса салідарны з журналістамі сайта charter97.org

Былы прэзідэнт Польшчы і легендарны лідэр прафсаюза «Салідарнасць» заявіў пра падтрымку сайта, які пераследуецца беларускімі ўладамі.

«Я вас падтрымліваю. Трэба змагацца за дэмакратыю, трэба змагацца за свабоду і трэба плаціць за гэта высокі кошт. Памятаеце: чым больш вы плаціце сёння, тым больш вам вернецца заўтра. Вернецца ў сто разоў, паверце мне. Актывісты «Салідарнасці», супраць якіх камуністычныя ўлады таксама ўзбуджалі крымінальныя справы, сёння кіруюць Польшчай. Я таксама быў такім «крымінальнікам». Вас не проста так пераследуюць. Вас пераследуюць за вашую барацьбу. Відавочна, што вы ўяўляеце небяспеку для кагосьці. І калі раптам вы апынецеся ў Беларусі ў турме, я асабіста выступлю ў вашую абарону», - заявіў былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса журналістцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай падчас сустрэчы ў Гданьску.

Лідэр «Салідарнасці» сустрэўся 25 траўня з журналістамі з краінаў «Усходняга партнёрства»: Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі і Азербайджана.

Нагадаем, што ў Беларусі ў апошні час узмацніўся ціск на журналістаў. У цяперашні час супраць незалежнага навінавага інтэрнэт-рэсурсу charter97.org узбуджаныя дзве крымінальныя справы. У офісе сайта быў праведзены ператрус і канфіскаваныя 8 кампутараў. Журналістка charter97.org Наталля Радзіна, журналісты «Народнай волі» Святлана Калінкіна і Марына Коктыш, а таксама карэспандэнт «Новой газеты» Ірына Халіп праходзяць па адной з гэтых крымінальных справаў сведкамі – у іх канфіскавалі кампутары і ўвесь час выклікаюць на допыты. Пры гэтым Наталля Радзіна падчас ператрусу была збітая.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках