16 лiстапада 2024, Субота, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ратыфікавала пагадненне аб КСАР АДКБ

14

Як патлумачыў міністр абароны Юры Жадобін, КСАР ствараюцца для аператыўнага рэагавання на выклікі і пагрозы бяспекі дзяржаваў - чальцоў АДКБ.

Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі ратыфікавалі сёння пагадненне аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БелТА.

Пасля ратыфікацыі Жадобін патлумачыў журналістам, што ў адпаведнасці з падпісаным Беларуссю пагадненнем аб КСАР АДКБ, у склад КСАР ад рэспублікі будуць уваходзіць злучэнні ўзброеных сілаў, спецыяльныя атрады хуткага рэагавання МУС, МНС, а таксама супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, у прыватнасці, антытэрарыстычнага цэнтра і групы «А». Пры гэтым Ю.Жадобін удакладніў, што ў адпаведнасці з пагадненнем аб КСАР АДКБ у іх склад ад Узброеных сілаў Беларусі ўвойдуць каля 2 тыс. вайскоўцаў, 80 прадстаўнікоў МУС, па 30 ад МНС і КДБ.

Як адзначыў кіраўнік беларускага Мінабароны, стварэнне КСАР АДКБ таксама «ўзмоцніць ролю арганізацыі на міжнароднай арэне». Міністр абароны падкрэсліў, што ніякіх супярэчнасцяў паміж нацыянальным заканадаўствам і падпісаным рэспублікай пагадненнем аб КСАР АДКБ не існуе. «Гэта не кажа пра тое, што сілы будуць прыцягвацца дзе заўгодна. У нас ёсць зона адказнасці», - сказаў Ю.Жадобін. Ён таксама заявіў, што «у кожным асобным выпадку будзе падпісвацца ўказ прэзідэнта па кожнай канкрэтнай аперацыі».

У ліку асноўных задачаў - удзел у прадухіленні і адбіцці ўзброенага нападу, у тым ліку агрэсіі, лакалізацыі ўзброеных канфліктаў, у мерапрыемствах па барацьбе з міжнародным тэрарызмам, наркатрафікам, незаконным абаротам зброі і боепрыпасаў, іншымі відамі транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

Апазіцыйныя лідэры Беларусі ад пачатку асуджалі падпісанне дамовы аб стварэнні КСАР АДКБ, і называлі іх карнымі сіламі, якія будуць абараняць дыктатараў СНД. Стварэнне гэтых сілаў супярэчаць нейтральнаму статусу Беларусі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках