16 лiстапада 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Ротфельд: «Лукашэнка проста баіцца страціць уладу»

12
Адам Ротфельд: «Лукашэнка проста баіцца страціць уладу»

Былы кіраўнік МЗС Польшчы лічыць, што рэпрэсіі супраць беларускіх палякаў неабходна разглядаць у агульным кантэксце парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

Сустаршыня польска-расейскай камісіі па складаных пытаннях, былы міністр замежных справаў Польшчы Адам Даніэль Ротфельд 26 траўня сустрэўся ў Варшаве з журналістамі з краінаў «Усходняга партнёрства» - Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і Арменіі. Беларусь на гэтай сустрэчы, у тым ліку, прадстаўляў сайт charter97.org.

Адказваючы на пытанне, якія «складаныя» пытанні сёння існуюць паміж Польшчай і Беларуссю, палітык заявіў:

«Шмат хто лічыць, што сёння галоўная праблема паміж Польшчай і Беларуссю - гэта адмова беларускіх уладаў прызнаць легітымным Саюз палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Гэта не праўда. Няма ў рэжыму Лукашэнкі канкрэтна антыпольскіх настрояў. Проста ён ведае, што калі дасць свабоду Саюзу палякаў, значыць, яму прыйдзецца даць свабоду іншым дэмакратычным арганізацыям краіны. А гэтага Лукашэнка рабіць не хоча, таму што баіцца, што, у выпадку правядзення ў краіне дэмакратычных рэформаў, ён страціць уладу. Як любы аўтарытарны кіраўнік ён лічыць, што яго форма кіравання – адзіна правільная. Такі ж, напрыклад, Уга Чавес. Таму не варта разглядаць праблемы беларускіх палякаў асобна. Гаворка ідзе пра агульную сітуацыю з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі», - заявіў Адам Ротфельд.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках