12 лiстапада 2024, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Асноўны мозг інтэрнэту можа быць тут

107

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным паставіць Інтэрнэт на службу дзяржаве.

Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні студэнтаў магілёўскіх ВНУ, перадае БелТА.

"Мы зараз цалкам паставім Інтэрнет на службу нашай дзяржаве, нашай эканоміцы. Вы ведаеце, што падобныя рашэнні прынятыя. Я хачу, каб гэта было тут, у Беларусі. Пакуль наш Інтэрнет працуе праз Маскву і іншыя дзяржавы. Асноўны мозг Інтэрнэту можа быць тут" , - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"... Чаму мы павінны аддаваць свае грошы. Мы павінны праз Інтэрнэт аказваць паслугі на сотні мільёнаў даляраў", - сказаў ён, выказаўшы меркаванне, што "лямант узнімецца, што мы ў кагосьці кавалак забіраем", перадае "Інтэрфакс-Захад" .

Аляксандр Лукашэнка наведвае Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова, дзе выступае з дакладам на тэму "Эвалюцыя беларускай мадэлі эканамічнага развіцця" і сустракаецца са студэнтамі і выкладчыкамі чатырох вну: Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова, Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта харчавання, Беларуска-Расейскага універсітэта, Беларускай сельгасакадэміі.

Нагадаем, 1 ліпеня набывае сілу ўказ № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт", які кардынальна змяняе правілы працы ў беларускім інтэрнэце. У прыватнасці, усе беларускія суб'екты гаспадарання павінны размяшчаць сайты толькі на тэрыторыі Беларусі, якія ў сваю чаргу павінны быць зарэгістраваныя ў БелДІЭ. Рэгістрацыю павінны прайсці таксама паштовыя скрыні і сайты фізічных асобаў, размешчаныя ў краіне. Змяняецца парадак прадастаўлення доступу ў інтэрнэт, а галоўным па Байнэце прызначаецца Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках