27 снежня 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без мяжаў» патрабуюць спыніць пераслед сайта charter97.org

13
«Рэпарцёры без мяжаў» патрабуюць спыніць пераслед сайта charter97.org

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» пратэстуюць супраць ператрусаў у журналістаў.

«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць рашэнне міліцыі дазволіць экспертам доступ да электроннай пошты і Skype-перапіскі некалькіх незалежных журналістаў у межах расследавання так званай справы пра абразу генерала КДБ.

Журналістка вэб-сайта charter97.org Наталля Радзіна, журналісты «Народнай волі» Святлана Калінкіна і Марына Коктыш і Ірына Халіп з незалежнага расейскага выдання «Новая газета» былі апавешчаныя пра гэта рашэнне падчас допыту, праведзенага ў сераду. Іх кампутары былі канфіскаваныя 16 сакавіка падчас ператрусаў ў іх кватэрах і офісах. У той дзень Наталля Радзіна атрымала ад супрацоўнікаў міліцыі ўдар кулаком у твар.

«Мы патрабуем неадкладнага вяртання абсталявання, канфіскаванага ў журналістаў, - гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў». - Вывучэнне электроннай пошты і перапіскі журналістаў з'яўляецца сур'ёзным парушэннем права як на прафесійныя кантакты, так і права на недатыкальнасць асабістай прасторы. Гэта ставіць пад пагрозу крыніцы інфармацыі гэтых журналістаў, а таксама справядліва ацэньваецца як дадатковая спроба запалохаць іх. Улады ўзмацнілі ціск на незалежных журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў».

Беларуская асацыяцыя журналістаў - арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў журналістаў, заяўляе: «Вэб-сайт charter97.org падвяргаецца ўзмоцненым нападкам ўладаў пасля прыняцця рэпрэсіўнага закона аб кантролі за інтэрнэтам, які з'яўляецца апошнім бастыёнам свабоды слова ў Беларусі. Гэта расследаванне - толькі нагода для таго, каб вывучыць людзей, якія займаюцца сайтам charter97.org і прыняць меры супраць іх».

Следчы Аляксандр Пусеў заявіў Наталлі Радзінай, што на яе кампутары не было знойдзена дакументаў, якія маюць дачыненне да справы аб абразе, але было знойдзена больш за 3000 артыкулаў, якія змяшчаюць слова «дыктатура».

Радзіну апыталі пра тое, як працуе сайт, і яго супрацоўніках. Журналістка заявіла «Рэпарцёры без межаў»: «Допыты і ператрусы робяць нашу працы немагчымай. Гэта, па сутнасці, забарона на прафесію».

Гэта расследванне вядзецца ў сувязі з позвай аб абразе, пададзенай у мінулым годзе генералам КДБ Іванам Каржом пра артыкул, размешчаны на сайце сharter97.org пад загалоўкам «Сваякі арыштаваных міліцыянтаў скардзяцца на дыктатуру». Затрыманыя міліцыянты былі абвінавачаныя ў шантажы афіцэраў КДБ нібыта ў сувязі з нелегальнымі паляўнічымі ўгоддзямі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заяўляе што ў дзеяннях міліцыі няма ніякіх законных падстаў і заклікае журналістаў выступіць у абарону сваіх калег. «Гэта ні што іншае як умяшальніцтва ў прафесійную дзейнасць журналістаў і яшчэ адна спроба падавіць незалежныя галасы», - заявіў віцэ-прэзідэнт БАЖ Андрэй Аляксандраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках