28 снежня 2024, Субота, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП: кандыдат у прэзідэнты - Раманчук, кандыдат у прэм'еры - Лябедзька

51

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад АГП.

Такое рашэнне прынятае палітрадай партыі 31 траўня, паведамляе БелаПАН

Сёння ж АГП прэзентуе праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі», якая стане перадвыбарнай плятформай кандыдата. У выпадку перамогі Раманчука прэм'ер-міністрам стане старшыня партыі Анатоль Лябедзька.

Рашэнне вылучаць ўласнага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы было прынята нацыянальным камітэтам АГП 17 красавіка. Як адзначалася ў адпаведным дакуменце, АГП заўсёды «паслядоўна і прынцыпова» выступала за вылучэнне адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад прыхільнікаў пераменаў. Аднак «у сітуацыі адсутнасці пазітыўнага выніку» па пытанні вызначэння такога АГП вырашыла вылучаць ўласнага кандыдата.

Пры гэтым нацыянальны камітэт АГП пацвердзіў гатоўнасць у любы момант, нават па заканчэнні збору подпісаў за свайго прэтэндэнта, абмяркоўваць пытанне вылучэння адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў.

Фота Наша Нiва

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках