14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: «Спецслужбы не ведаюць, як сябе могуць павесці сапраўдныя афіцэры»

10

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні аб'яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны» пракаментаваў ўзбуджэнне крымінальнай справы за каментарыі на сайце charter97.org.

Разам з іншым сустаршынём аргкамітэту Аляксандрам Камароўскім Алег Воўчак праходзіць сведкай па крымінальнай справе, узбуджанай Генеральнай пракуратурай па факце публікацыі каментарыяў наведвальнікаў сайта charter97.org на артыкул «Цкаванне у стылі 1937-га».

«Кампанія супраць СМІ і Інтэрнэт-рэсурсаў пачалася, таму што рэжым зразумеў, што незалежныя выданні - рэальная чацвёртая ўлада. Паглядзіце, як яны актывізаваліся ў апошні час - рыхтуюцца да чарговай прэзідэнцкай фальсіфікацыі выбараў. Лукашэнка вырашыў ісці ў чацвёрты раз на пасаду прэзыдэнта, а для гэтага яму трэба закрыць інтэрнэт-прастору. Нават Жырыноўскі заўважыў, што незадаволенасць ў Беларусі расце сярод моладзі. А менавіта яна і чэрпае інфармацыю з сайтаў. Але мяне турбуе іншае пытанне: хто дае каманду пракурорам, каб яны ўзбуджалі справу за каментары да артыкулу на сайце charter97.org?

Але тут пытанне яшчэ і ў іншым: а куды глядзіць пракурор, які распачаў гэтую справу, бо гэтым ён паказаў сваю некампетэнтнасць. Я ўяўляю, як з гэтай справай намучается следчы, расследуючы гэтаю справу ў пошуках невядомых блогераў. Яму трэба праверыць кампутары у паловы насельніцтва краіны. А можа гэта наўмысна робіцца, каб адцягваць следчых пракуратуры ад працы па карупцыйных справах? У любым выпадку, гэта крымінальная справа паказала, што пракуратура цалкам бяссільная супраць таго беззаконня, што задавальняе «вярхушку» улады», - упэўнены Алег Воўчак.

На думку праваабаронцы, дадзеная справа накіравана на тое, каб запалохаць тых удзельнікаў вайны ў Аўганістане, хто яшчэ супраціўляецца і працуе непасрэдна з шараговымі «аўганцамі» на месцах.

«Спэцслужбы разумеюць, што невядома як могуць сябе павесці на месцах сапраўдныя афіцэры і салдаты аўганскай вайны ў час пік, як гэта адбылося ў Кыргызстане, а таму спрабуюць нас нейтралізаваць: кагосці на максімальна вялікі тэрмін пасадзіць у турму як Мікалая Аўтуховіча, а іншых трымаць на прыцэле новай крымінальнай справы. Але іх памылка ў тым, што супраць журналістаў і актывістаў дэмакратычных сілаў дарэмныя ўсе гэтыя гульні з запалохваннем і страшылкі, паколькі людзі ў цывільным не першыя і не апошнія, хто будзе стаяць на нашым шляху праўды і справядлівасці», - упэўнены Воўчак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках