29 снежня 2024, Нядзеля, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АФН: У Адэсе венесуэльскую нафту замянілі расейскай?

58

Венесуэла паставіла Беларусі нафту зусім іншага гатунку, чым тая, што была пазначаная ў дамове Каракаса і Менска.

Пра гэта паведамляе сайт АФН. Па дамоўленасці Уга Чавеса і Аляксандра Лукашэнкі, Венесуэла абавязалася пастаўляць Беларусі высоаякасную нафту маркі «Санта-Барбара». Аднак сыравіна, якаяпрыбыла на Мазырскі НПЗ 2 траўня па чыгунцы з Адэскага порта, па складзе вельмі падобныя з расейскай нафтай Urals, якую Масква прадае Менску ўжо шмат гадоў.

Спасылаючыся на крыніцы ў беларускай нафтавай галіне, АФН сцвярджае, што ўтрыманне серы, ванадыя і коксу ў атрыманай Менскам нафце ў разы перавышаюць абумоўленыя раней параметры. Урад ужо ў курсе пра «праблемы» аб'ёмам у 80 тыс.тонн - не дзеля ж цікаўнасці прэм'ер Сяргей Сідорскі сёння прыехаў на Мазырскі НПЗ, а гендырэктар Беларускай нафтавай кампаніі (імпарцёр першай партыі венесуэльскай нафты) асцярожна паведаміў прэсе, што пытанне эфектыўнасці паставак венесуэльскай нафты праясніцца да сярэдзіны траўня.

Завод без сумнення зможа перапрацаваць «нялёгкую» венесуэльскую нафту. Аб раздзельнай перапрацоўцы гаворка больш не ідзе - будуць змешваць яе з расейскай ці беларускай, якая здабываецца на радзіме. Аднак кіраўніцтва краіны, назло недабразычліўцам нарошчваючы пастаўкі нафты з Венесуэлы, не зможа схаваць канфуз - задума з венесуэльскай нафтай не абяцае тых грошай, якія ўжо паспелі падзяліць.

Як раней паведамлялася, 2 траўня на Мазырскі НПЗ прыбыла першая партыя нафты з Венесуэлы аб'ёмам 4,4 тыс тон. У наступныя дні штосутачна пастаўкі будуць складаць 6 тыс т. На пачатковым этапе нафта будзе злівацца ў спецыяльны назапашвальнік. Калі назапашванні нафты дасягнуць аб'ёму ў 30-40 тыс т, пачнецца яе перапрацоўка. Плануецца, што ў суткі завод зможа перапрацоўваць 7-8 тыс т вуглевадароднай сыравіны. Гэтыя параметры тычацца толькі першай партыі нафты аб'ёмам 80 тыс т, якая была дастаўленая ў Адэсу танкерам з Венесуэлы ў канцы красавіка.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках