29 снежня 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане затрымалі 20 чалавек з атачэння Бакіева

5

Некаторыя з затрыманых, «у тым ліку былы міністр абароны і былы міністр унутраных спраў, знаходзяцца ў зняволенні.

Служба нацыянальнай бяспекі Кыргызстана ў красавіку-маі затрымала 20 чалавек, якія ўваходзілі ў атачэнне экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта кіраўнік службы Кенешбек Дюшебаев заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі.

«Супрацоўнікамі службы нацбяспекі Кыргызстана ў рамках узбуджаных крымінальных справаў затрыманыя 20 чалавек з ліку блізкіх сувязяў Бакіева», - сказаў ён. У ліку затрыманых былы кіраўнік сакратарыята экс-прэзідэнта Аксана Малеванная, два экс-дэпутаты парламента, у тым ліку кіраўнік праўрадавай парлямэнцкай фракцыі і кіраўнік падатковай службы, перадае NEWSru.com.

«Яны ўсе былі дапытаныя намі, і матэрыялы былі перададзеныя ў генеральную пракуратуру, якая надалей будзе займацца гэтымі людзьмі», - сказаў Дюшебаев. Ён таксама сказаў, што некаторыя з затрыманых, «у тым ліку былы міністр абароны і былы міністр унутраных спраў, знаходзяцца ў зняволенні».

«Прыхільнікі былога прэзідэнта пераследуюцца не за палітычныя погляды, а за пэўныя крымінальныя справы», - падкрэсліў кіраўнік спэцслужбы. Ён таксама сказаў, што аперацыя па затрыманню блізкіх сваякоў Бакіева, яго родных братоў працягваецца. «Я упэўнены, што прыйдзе час, і яны будуць затрыманыя і паўстануць перад судом», - дадаў Дюшебаев.

Ён сказаў, што «для спецслужбаў затрыманне двух родных братоў экс-прэзідэнта Джаныбека і Ахмата прадстаўляе пэўныя цяжкасці, так як яны ўсё жыццё займаліся аператыўна-вышуковай дзейнасцю, яны людзі вопытныя і пастаянна мяняюць месца свайго знаходжання». Па звестках Дюшебаева, гэтыя два родных браты прэзідэнта «пастаянна ў руху паміж Кыргызстанам, Казахстанам і Узбекістанам».

Па дадзеных спецслужбы, два іншых браты Курманбека Бакіева Адылаў і Каныбек знаходзяцца ў Турцыі, яшчэ адзін брат Марат, былы амбасадар у Нямеччыне, знаходзіцца ў Еўропе. Старэйшы сын Бакіева Марат - у Казахстане, а малодшы - у Прыбалтыцы. «Але гэтыя дадзеныя могуць змяняцца, Кіргіскай бокам накіраваныя вышуковыя запыты ў Казахстан, Расію і Узбекістан», - сказаў Дюшебаеў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках