29 снежня 2024, Нядзеля, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Павал Сапелка: «Абвінавачванне абсалютна надуманае»

4

Адвакаты асуджаных да пазбаўлення волі палітвязняў заяўляюць, што іх падабаронныя павінны быць на свабодзе, і маюць намер дамагацца справядлівасці.

Пасля таго, як Вярхоўны суд абвясціў прысуды па справе Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, адвакаты абвінавачаных выступілі з заявамі.

Як вядома, з Аўтуховіча і Асіпенкі былі знятыя абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту і падпалах маёмасці службовых асобаў. Нягледзячы на гэта, суддзя Аляксей Цецюхін прызнаў Мікалая Аўтуховіча вінаватым у незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295 КК, частка 3). Пры гэтым вядома, што Аўтуховіч захоўваў дома ўсяго пяць патронаў.

Адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка назваў рашэнне Вярхоўнага суда неаб'ектыўным. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Аўтуховіча прызналі вінаватым у незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі. Гаворка тут ідзе не толькі аб гэтых пяці патронах. Гэта тычыцца ўсёй зброі, якую цягаў па гарадах і вёсках Ларын (адзін з падсудных, былы супрацоўнік фірмы Аўтуховіча - заўв. сharter97.org), - растлумачыў адвакат.

Па словах Паўла Сапелкі, ён мае намер дамагацца, каб Аўтуховіч апынуўся на волі.

«Той, хто разумее асаблівасці беларускай судовай сістэмы, павінен ёй нізка пакланіцца. Але на самой справе Аўтуховіч павінен быць на свабодзе. Абвінавачванне абсалютна надуманае. Яно абаснаванае на паказаннях толькі адно чалавека - Ларына - якога неаднаразова выкрывалі ў ілжы. І нават суд выкрыць яго ў хлусні. Таму нельга на падставе паказанняў аднаго Ларына вінаваціць абсалютна нявіннага чалавека», - адзначыў адвакат.

Павал Сапелка заявіў, што будзе абскарджваць вынесеныя прысуды Вярхоўнага суду ў парадку нагляду і звяртацца да намесніка старшыні Вярхоўнага суда.

Нагадаем, што арыштаваны ў лютым 2009 года Мікалай Аўтуховіч асуджаны да 5,2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Уладзімір Асіпенка - да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

З абвінавачваных былі знятыя шэраг абвінавачванняў - у падрыхтоўцы тэракту супраць былога старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, у замаху на былога намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко. Даказана толькі назіранне з мэтай пошуку кампрамату. Суд прызнаў, што палітвязні не рабілі грамадска небяспечныя дзеянні. Знятыя таксама абвінавачванні з нагоды падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РУУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках