26 снежня 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў быў у карнавальным строі (Фота)

208
Лукашэнка зноў быў у карнавальным строі (Фота)

Парад з нагоды Дня перамогі 9 траўня ў Менску беларускі кіраўнік прымаў у дзіўнай і экзатычнай форме, якая выклікала абурэнне ў вайскоўцаў.

Апрануты Аляксандр Лукашэнка быў у парадную ваенную форму з маршальскімі пагонамі (разам з ім стаяў шасцігадовы сын Коля, які быў таксама апрануты ў ваенную форму). Але ўсім вядома, што звання маршала беларускаму дыктатару ніхто не прысуджаў. У маладосці ён служыў у арміі двойчы – падчас тэрміновай службы памежнікам даслужыўся да старэйшага лейтэнанта, а затым, працуючы зампалітам, атрымаў пагоны капітана. На гэтым яго ваенная кар'ера скончылася. Ні ў якой вайне Лукашэнка таксама не ўдзельнічаў.

Варта адзначыць, што прэзідэнты Расеі, Украіны, Казахстана таксама з'яўляюцца галоўнакамандуючымі ўзброеных сілаў у сваіх краінах, але ні Дзмітры Мядзведзеў, ні Віктар Януковіч, ні Нурсултан Назарбаеў не апранаюць карнавальную форму з маршальскімі пагонамі.

Людзі, якія праслужылі ў арміі ўсё жыццё, называюць строй Лукашэнкі блазнерскім.

«Я як ваенны чалавек абураны. Гэта раўназначна таму, каб на гародзе паставіць пудзіла, каб крумкачы не гадзілі. Ёсць вызначаныя вайсковыя званні. Лукашэнка ніколі не быў маршалам. Гэта ён сам для сябе прыдумаў такую бутафорыю. Які з яго маршал? Чаму Мікалаю Другому, расейскаму самадзержцу, было дастаткова звання палкоўніка (ён быў замацаваны за нейкім палком), а Лукашэнку не хапае? Я вельмі негатыўна стаўлюся да таго, што ён так апранаецца. Лукашэнка ганьбіць не толькі сябе, але і ўсю краіну», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org ветэран вайны ў Афганістане, падпалкоўнік у адстаўцы Аляксандр Камароўскі.

Напісаць каментар 208

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках