27 снежня 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не паедзе на скачкі з-за саміту ЕЗ-Расея

16
Лукашэнка не паедзе на скачкі з-за саміту ЕЗ-Расея

На нефармальны саміт краінаў СНД, раней прымеркаваны да скачак на прыз прэзідэнта РФ, беларускі кіраўнік не паедзе.

Галоўныя скачкі краіны – на прыз прэзідэнта РФ – адбудуцца 1 чэрвеня. Але сёлета яны пройдуць не ў Маскве, як звычайна, а там, дзе будзе сам Дзмітры Мядзведзяў – у Растове-на-Доне, куды ён адправіўся на саміт Расея-ЕЗ, піша «Газета.Ru».

Нефармальнага саміту кіраўнікоў краінаў СНД, які, па традыцыі, збіраецца на запрашэнне прэзідэнта Расеі ў дзень скачак, фактычна не будзе. У Растоў-на-Доне на сённяшні дзень едзе толькі прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.

«Сёлета скачкі не прымеркаваныя ні да паседжання Дзяржсавета, ні да нефармальнага саміту СНД, – тлумачыць прэс-сакратар кіраўінка дзяржавы Наталля Цімакова. – Запрашэнні на скачкі былі разасланыя. Пацвердзілі свой удзел прэзідэнты Арменіі, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі».

Па словах Цімаковай, з трыма высокімі гасцямі ў Мядзведзева будзе працоўная сустрэча ў Растове пасля саміту Расея – ЕЗ (праходзіць у аўторак удзень, скачкі плануюцца на вечар).

Сам Мядзведзеў на скачкі не пойдзе: «будуць мерапрыемствы ў Маскве», патлумачыла прэс-сакратар прэзідэнта. Год таму Мядзведзеў таксама не быў на іпадроме.

Прэзідэнты Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Сяргей Багапш і Эдуард Какойты прыязджаюць на скачкі другі год запар.

Кіраўнікі Беларусі, Малдовы і Украіны сапраўды застануцца ў сваіх сталіцах.

У прэс-службе в. а. прэзідэнта Малдовы Міхая Гімпу «Газеце.Ru» заявілі, што на аўторак у таго запланаваны шэраг мерапрыемстваў у Кішынёве.

У адміністрацыі беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі «няма інфармацыі», што той плануе візіт у Расею.

А прэс-сакратар Віктара Януковіча Ганна Герман удакладніла, што гэтае пытанне з кіраўніком украінскай дзяржавы яна не абмяркоўвала і «плану» магчымай паездкі ў яе няма. Да таго ж прэзідэнт Украіны зусім нядаўна сустракаўся з кіраўніцтвам Расеі.

Што да лідэраў сярэднеазіяцкіх рэспублікаў, яны і без таго сустрэнуцца з Мядзведзевым 11–12 чэрвеня ў Ташкенце на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У цяперашні час у кіраўніцтва Расеі і Беларусі ёсць шэраг нявырашаных пытанняў, звязаных з Мытным cаюзам і коштамі на энерганосьбіты. Да таго ж візіт беларускага кіраўніка ў Растоў-на-Доне адначасова з кіраўніцтвам Еўразвяза быў відавочна непажаданы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках