9 лiстапада 2024, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» праігнаравала Мытны кодэкс

9

Пытанне не будзе абмяркоўвацца, пакуль Лукашэнка не сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Мядзведзевым.

Сёння пачалося чарговае паседжанне «палаты прадстаўнікоў». У зацверджанай позве дня няма пытання аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза, хаця яшчэ 8 чэрвеня камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД разгледзела праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза» і рэкамендавала «палаце прадстаўнікоў» яго прыняць.

Дату разгляду гэтага рашэння камісія не вызначыла, але, як атрымалася высветліць «Радыё Свабода» у кулуарах, пытанне не будзе разглядацца, таму што ў хуткім часе чакаецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева, таму «дэпутаты» вярнуцца да гэтага пытання ўжо пасля сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краінаў.

З улікам таго, што паседжанне «палаты прадстаўнікоў» запланаванае на панядзелак, а раней яго ў позве не было, дык можна лічыць, што сустрэча Мядзведзева і Лукашэнка пройдзе яшчэ да 14 чэрвеня.

Нагадаем, што Расея і Казахстан маюць намер на двухбаковай аснове 1 ліпеня ўвесці ў дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, які 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу сустрэўся са сваім казахстанскім калегам Карымам Масімавым. Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі на перамовы не прыбыў.

Пуцін таксама заявіў, што Расея і Казахстан будуць уступаць у СГА ўдваіх, калі Менск не далучыцца да дамоваў Мытнага саюза. «Як толькі Беларусь у сябе унутрыправавыя працэдуры скончыць узгадняць, спадзяюся, у гэты ж момант дакументы падпіша, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца далучэнне, будзем рухацца ўдваіх», — заявіў кіраўнік расейскага ўрада.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках