16 лiстапада 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтам надакучыла «прымусоўка» і БРСМ?

14

На канферэнцыі па правах чалавека ў Менску 13 чэрвеня прагучала ініцыятыва стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі актывісты моладзевай прафсаюзнай групы «Студэнцкая рада», якая існуе з 2008 года.

Удзельнікі сустрэчы казалі пра неабходнасць кансалідавацца для таго, каб адстойваць свае правы, паведамляе БелаПАН. «Мы выступаем за стварэнне незалежнага студэнцкага прафсаюза. Большасць студэнтаў нічога не ведаюць пра свае правы, і ў шмат якіх канфліктных сітуацыях яны не ведаюць, як паступіць», — сказала адна з арганізатараў канферэнцыі Аляксандра Дзікан.

У якасці прыкладу прыводзілася сістэма абавязковага размеркавання выпускнікоў вну. На думку ўдзельнікаў сустрэчы, размеркаванне не павінна быць завочным і вырашацца толькі на ўзроўні кіраўніцтва вну — студэнты маюць права ўдзельнічаць ва ўсіх пытаннях, якія непасрэдна датычаць іх далейшага лёсу.

Закраналіся таксама праблемы гуманнасці і маралі пры падрыхтоўцы спецыялістаў-медыкаў і біёлагаў. Прысутныя выступалі за ўкараненне альтэрнатыў пры правядзенні паказальных і навучальных эксперыментаў на лабараторных жывёлах.

«У палітыку мы не лезем, — дадала актывістка «Студэнцкай рады» Яўгенія Андрэюк. — Але калі быў інцыдэнт з Таццянай Шапуцькай (Шапуцька ўваходзіць у кіраўніцтва апазіцыйнай арганізацыі «Малады фронт»), якую адлічылі з БДУ нібыта за пропускі, нашая арганізацыя дапамагала збіраць подпісы ў яе абарону».

«Зараз студэнцкае асяроддзе хвалююць пытанні свабоды выбару і самавызначэння, магчымасць замежных выездаў, праблемы прымусовага ўступлення ў розныя арганізацыі і прафсаюзы, а таксама якасць адукацыі», - падкрэсліла Аляксандра Дзікан.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках