28 снежня 2024, Субота, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянераў арыштавалі за зварот да абітурыентаў

6

Каля дзесятка актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» затрыманыя 15 чэрвеня ў Менску падчас раздачы звароту да студэнтаў.

Затрыманні прайшлі каля будынкаў Белдзяржуніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Як паведаміў БелаПАН актывіст кампаніі Міхаіл Пашкевіч, затрыманых каля БДУ адвезлі ў Маскоўскі РУУС, дзе ўзялі тлумачэнні адносна відэаздымання на тэрыторыі ўніверсітэта і адпусцілі без складання пратаколаў.

Затрыманых каля іншых вну даставілі ў РУУС Завадскога і Фрунзенскага раёнаў. У цяперашні час на іх складаюцца пратаколы за распаўсюд улётак.

Зварот за подпісам лідэра кампаніі «Гавары праўду!» паэта Уладзіміра Някляева раздаваўся абітурыентам перад цэнтралізаваным тэставаннем па расейскай мове, якое праводзіцца сёння. У ім утрымліваюцца пажаданні «правільнага выбару правільных шляхоў».

Зварот да абітурыентаў распаўсюджваецца сёння актывістамі кампаніі не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі. У Менску раздадзена каля трох тысячаў улётак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках