29 снежня 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады адмаўляюцца плаціць Крамлю?

40
Беларускія ўлады адмаўляюцца плаціць Крамлю?

У Менску называюць ультыматум Крамля па аплаце запазычанасці за газ «палітычным».

«Выглядае, у Маскве забыліся пра базавыя прынцыпы заключэння 4-гадовага кантракту на пастаўку газу ў Беларусь у 2008-2011 гадах. Умовы кантракту, а менавіта, паступовы рост паніжальнага каэфіцыента да кошту, быў заснаваны на прынцыпе сінхроннага пераходу дзвюх краінаў да роўнадаходных коштаў», - заявіла агенцтву «Інтэрфакс» крыніца ў профільным ведамстве.

Яна падкрэсліла, што пры заключэнні кантракту «умовы былі зададзеныя расейскім бокам». «Зараз атрымліваецца, што Расея, адкладаючы пераход на роўнадаходныя кошты на сваёй тэрыторыі, парушыла базавыя ўмовы, якія ляжаць у аснове кантракту на пастаўку газу ў Беларусь, і таму ён павінен быць перагледжаны», - лічыць суразмоўца.

Яна падкрэсліла, што менавіта гэтыя аргументы ляжаць у аснове пазіцыі беларускага боку, якая ў 2010 годзе аплачвае газ па сярэднегадавым кошце 2009 года ($150 за 1 тыс. кубаметраў), а не па кантрактным кошце ($174 у студзені-красавіку 2010 года).

«Для Беларусі пытанне намінальнага кошту не прынцыповае, галоўнае для нас - роўнадаходнасць, як у Беларусі, так і ў Расеі - гэта з'яўляецца закладам канкурэнтаздольнасці нашых прадпрыемстваў», - адзначыў суразмоўца.

Яна таксама лічыць вельмі складаным прагноз далейшага развіцця сітуацыі. «З аднаго боку, ёсць раней пацверджаныя на вышэйшым узроўні з абодвух бакоў дамоўленасці пра сінхронны пераход да роўнадаходнасці. З іншага - кіраўніцтва Расеі і не ўзгадвае пра гэта», - канстатаваў ён. На яе думку, жорсткая пазіцыя Крамля адносна пагашэння доўгу за газ, які фармальна існуе, абумоўленая «палітычнымі прычынамі».

Як паведамлялася, кіраўніцтва РФ настойвае на пагашэнні на працягу 5 дзён запазычанасці Беларусі за газ, якая, паводле дадзеных Белстата, складае $133 млн, паводле дадзеных «Газпрама» - $192 млн, пагражаючы ў адваротным выпадку ўжыць «строгія меры».

З 2008 года кошт на газ для Беларусі прывязаны да біржавога кошту кошыка нафтапрадуктаў. У адпаведнасці з кантрактам, да рынкавага сярэднееўрапейскага кошту на працягу 4 гадоў ужываецца паніжальны каэфіцыент, які штогод павялічваецца для паступовага выхаду на роўнадаходныя адносна сярэднееўрапейскіх коштаў. Так, у 2008 годзе каэфіцыент да кошту складае 0,7, у 2009-м - 0,8, у 2010-м - 0,9 і ў 2011-м - 1.

У 2009 годзе на вышэйшым узроўні таксама была дасягнутая не замацаваная дадатковым пагадненнем да кантракту дамоўленасць аб захаванні для Беларусі паніжальнага каэфіцыенту 0,7, які дзейнічаў у 2008 годзе, хаця па кантракце каэфіцыент складаў 0,8.

У 2010 годзе «Газпрам» настойвае на неабходнасці разлікаў па кантрактным кошце, зыходзячы з паніжальнага каэфіцыента 0,9 да раўнадаходнага кошту. Ён асцерагаецца, што да канца года запазычанасць «Белтрансгаза» вырасце да $500-600 млн, калі беларускі бок працягне аплачваць газ па мінулагоднім кошце.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках